Свет88

Алянд і Меркель пакінулі Мінск без заяў

У Менску закончыліся перамовы «нармандскай чацвёркі».

Прэзідэнты Украіны і Францыі, а таксама канцлерка Нямеччыны без стасункаў з прэсай выйшлі з будынка ў Менску, дзе праходзілі 16-гадзінныя перамовы.

У сталіцы Беларусі блізу 16 гадзін працягваліся перамовы «нармандскай чацвёркі», на якіх лідэры Украіны, Нямеччыны і Францыі абмяркоўвалі з прэзідэнтам Расейскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным розныя варыянты развязання ваеннага канфлікту ў Данбасе, піша liga.net.

Пасля заканчэння перамоўнага марафону Ангела Мэркель першай пакінула будынак, дзе праходзіла сустрэча. За ёй выйшаў Франсуа Алянд, а крыху пазней Пятро Парашэнка, пасля перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам, таксама пакінуў палац без публічных заяў для прадстаўнікоў СМІ.

Кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што «Нармандская чацвёрка» у дэкларацыі пацвердзіла суверэнітэт і цэласнасць Украіны.

Альтэрнатывы мірнаму развязанню канфлікту няма, гаворыцца ў дэкларацыі, «засведчанай на словах» чатырма прэзідэнтамі, у тым ліку Уладзімірам Пуціным.

Падпісваць заяву ўдзельнікі перамоў не сталі, «запэўніўшы яе на словах», піша zn.ua.

«Не, але мы запэўнілі яе выкананне сваімі словамі», - сказаў міністр, адказваючы на адпаведнае пытанне карэспандэнта.

Пасля заканчэння саміту прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што трохстаронняя кантактная група дамовілася аб спыненні агню з 15 лютага.

«Толькі што мне адрапартавалі, што трохстаронняя кантактная група падпісала дакумэнт, які рыхтаваўся ў велізарным напружанні і ў цяжкіх дыскусіях. Галоўнае, што здалелі дасягнуць, гэта тое, што а 00:00 15-га дня ўночы з суботы на нядзелю павінна быць абвешчанае безумоўнае і ўсёабдымнае спыненне агню», - сказаў ён

«Начальнікі генштабоў Украіны і Расеі правядуць у пятніцу перамовы аб кантролі за выкананнем рэжыму спынення агню ў Данбасе», - заявіў прэзідэнт.

Акрамя таго, са слоў Парашэнкі, кантактная група дамовілася аб вывадзе ўсіх замежных войскаў з тэрыторыі Украіны, і дасягнутая дамоўленасць аб вызваленні ўсіх закладнікаў на працягу 19 дзён. Таксама ўкраінскія памежнікі павінны аднавіць кантроль на дзяржаўнай мяжы да канца 2015 года.

Са слоў прэзідэнта, ні пра якую аўтаномію або федэралізацыю дамоўленасцей няма. «Украіне выстаўлялі непрымальныя ўмовы, Кіеў не пайшоў на ультыматумы», - адзначыў ён.

«Гэта было няпроста, і фактычна нам выстаўлялі ўсякія непрымальныя ўмовы, адыходы, здачы. Мы не пайшлі ні на якія ультыматумы і дакладна выявілі пазіцыю, што спыненне агню павінна адбыцца без папярэдніх умоў», - сказаў Парашэнка.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?2

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты40

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?2

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць