Біёлагі: мозг чалавека і медузы мае рысу ад агульнага продка
Механізм нейроннай камунікацыі сфармаваўся 600 млн год таму, а то і раней.

З даследавання, апублікаванага ў часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences, можна зрабіць выснову: чалавек і медуза мысляць падобным чынам. Механізм сувязі нейронаў у мозгу дастаўся ім ад агульнага продка.
Камунікацыя між нейронамі ў мозгу чалавека здзяйсняецца праз электрычныя сігналы пры перамяшчэнні іонаў праз іонныя каналы. Такія самыя іонныя каналы маюць прадстаўнікі жывёл тыпу жгуцікавых, у прыватнасці медуз і марскіх анемон, у цэнтральнай нервовай сістэме.
Навукоўцы сцвярджаюць, што механізм мог сфармавацца ў агульнага продка чалавека і медузы нават раней за 600 мільёнаў год таму.
Далейшыя даследаванні ў гэтай галіне дапамогуць зразумець механізм фармавання чалавечай нервовай сістэмы.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары