Свет1616

Дэпутат-беларус распавёў аб сваёй ролі ў адпраўцы добраахвотнікаў у Данбас

Дэпутат Дзярждумы і старшыня праўлення Расійскага Саюза ветэранаў Афганістана Франц Клінцэвіч расказаў тэлеканалу «Дождь» аб сваёй ролі ў адпраўцы добраахвотнікаў з Расіі ў Данбас. Клінцэвіч родам з каталіцкай беларускай сям'і, з паўночна-заходняга беларускага горада Ашмяны. У савецкі час ён вывучыўся на палітработніка арміі. Пасля развалу СССР застаўся ў Расіі і зрабіў кар'еру ў «Адзінай Расіі».

Паводле слоў Клінцэвіча, ён цалкам падзяляе і падтрымлівае «добраахвотны ўдзел у канфлікце ў Данбасе».

«Калі пайшоў вось гэты вал людзей — былі б сотні тысяч людзей, калі б я гэтымі працэсамі займаўся б так, штучна. Я не тое што сотні, я тысячы чалавечых жыццяў выратаваў сваімі граматнымі дзеяннямі. Гэта тыя, хто служыў, ведаеце, я ў гэтым плане», — паведаміў Клінцэвіч.

«Гэта добраахвотнае рашэнне людзей, пачатак людзей — гэта рух. Я не ставіў ні перад кім забароны. Але я яшчэ гэтую штуку разумеў, бо мне было лягчэй, гэта звязана са сваякамі, мне ніхто не мог выставіць прэтэнзій у плане таго, што мы там працэс арганізоўвалі і гэтак далей, каб дапамагчы параненым, якія загінулі. Усё роўна я разумеў, што гэтым людзям трэба дапамагаць», — апраўдальна расказваў Клінцэвіч.

На пытанне карэспандэнта аб колькасці «добраахвотнікаў» з боку Расеі на тэрыторыі самаабвешчаных рэспублік Клінцэвіч сказаў, што іх «шмат».

«Многія з гэтых хлопцаў нашых, якія прыйшлі, яны ж мелі баявы досвед, званні палкоўнікаў, падпалкоўнікаў Савецкай арміі, дзе вучылі ў вучылішчах, у акадэміях, дзе прафесіяналізм застаўся, разумееце? Гэта ўсё нічога не забываецца, рукі памятаюць», — дадаў ён.

Паводле звестак, сабраных праваабаронцамі, не менш за 260 расійскіх вайскоўцаў загінулі ў Данбасе. Яшчэ каля 1500 былі параненыя.

Звесткі пра ўдзел расійскіх жаўнераў у ваенных дзеянняў на Данбасе ўлады Расіі старанна хаваюць, бо раскрыццё іх магло прывесці да ўвядзення Захадам дадатковых санкцый. Больш за тое, Расіі пагражае нават Міжнародны трыбунал па факце збіцця пасажырскага «Боінга», у выніку чаго загінулі каля 300 чалавек.

Усяго ў выніку спробы Расіі захапіць усход Украіны загінула не менш за 6000 чалавек, у тым ліку 1530 украінскіх вайскоўцаў. Каля 30 тысяч чалавек было паранена. Паўтара мільёна чалавек вымушаны былі пакінуць свае дамы.

10 месяцаў доўжыліся баявыя дзеянні рознай ступені інтэнсіўнасці. У выніку іх расійскія сілы ўтрымалі кантроль над прыкладна трэцяй часткай тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей, але вымушаныя былі пакінуць стратэгічна важныя Марыупаль, Славянск і Краматорск.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць