Французская экспертка па парфумерыі Клеманс Пель падзялілася з BBC парадамі аб тым, як купляць духі па-французску.

Стыль па-французску
Сапраўдная парыжанка пазбягае цяжкіх і складаных пахаў, аддаючы перавагу прынцыпу «менш — гэта больш».
Сёння ў трэндзе «чыстыя» водары: пах свежай бялізны, злёгку мыльныя ноты або тыя, што нагадваюць дзіцячую прысыпку і натуральны пах скуры.
Парфума павінна ствараць атмасферу нязмушанасці, а не заяўляць пра сябе за кіламетр.
Мастацтва нанясення: дзе і як
Францужанкі наносяць водар толькі на кропкі пульсу, каб цяпло цела дапамагала яму раскрыцца.
Како Шанэль раіла наносіць парфуму там, дзе вы чакаеце пацалунку, таму галоўнае месца — за вушамі (менавіта туды трапляе позірк і нос суразмоўцы пры традыцыйным французскім вітанні).
Пры гэтым катэгарычна забараняецца расціраць запясці адно аб адно — лічыцца, што гэта псуе структуру паху.
Культура выбару
Парыжская парфумерная крама — гэта месца для дыялогу. Не варта кідацца да флаконаў і чапаць усё запар — лепш пачаць размову з прадаўцом, які выступіць вашым куратарам.
Экспертка раіць тэставаць не больш за 3—5 водараў за візіт, каб не перагрузіць нюх, і абавязкова чакаць каля 20 хвілін, пакуль водар асядзе на скуры.
Каментары