Тэатр1818

Брэнд HONAR выпусціў новую калекцыю адзення з арнаментам ФОТА

Брэнд HONAR прэзентуе новую стылёвую калекцыю адзення. Большая частка лінейкі прызначаная для мужчын: марынаркі, порткі, саколкі ды кашулі. Таксама прысутнічаюць і мадэлі для жанчын. Калекцыя з’яўляецца развіццём ідэй, што брэнд заклаў яшчэ падчас паказу на Беларускім тыдні моды ў 2014 годзе: сучаснае адзенне з нацыянальнай рысай.

Сузаснавальнік брэнда HONAR Павел Доўнар: «Сваёй дзейнасцю і гэтай прэзентацыяй мы гаворым, што нашай краіне ёсць, чым ганарыцца, як у мінулым, так і ў сучаснасці. Наш брэнд рухаецца ў кірунку вытворчасці сучаснага беларускага адзення, якое можна насіць штодзень. Сёння мы выпускаем поўныя камплекты адзення, каб у чалавека не было праблем, што з чым спалучаць, і штодзень насіць беларускае, сучаснае і стылёвае. Надалей мы плануем пашыраць асартымент і не засяроджваць асноўную ўвагу толькі на арнаменце, але працаваць і над папулярызацыяй іншых элементаў строяў, што былі на тэрыторыі Беларусі. Праз сваю дзейнасць мы хочам, каб цікавасць да беларускага ўзрастала».

Матэрыялы, што прымяняюцца для пашыву адзення, пераважна натуральныя: бавоўна, лён, віскоза. Некаторыя мадэлі новай калекцыі эксклюзіўныя і выпушчаныя ў колькасці 5-7 адзінак. Амаль на ўсіх мадэлях адзення прысутнічае беларускі арнамент. Ён размяшчаецца як у звыклых месцах, так і ў нестандартных, напрыклад, на гузіках ці локцевых латках. Выпушчаныя мадэлі і без арнаменту. Пры выкарыстанні аўтэнтычных сімвалаў і стварэнні калекцыі аўтары кіраваліся далікатнасцю і мінімалізмам.

Мужчынскую лінейку адзення прэзентуе тэлевядучы і рэдактар часопіса ICON Аляксандр Яраслаўцаў, жаночую — спявачка і ды-джэй Таццяна Лукашэнка і фотамадэль Кацярына Коба.

Новая калекцыя ўжо паступіла ў продаж, набыць адзенне можна праз інтэрнэт-краму honar.by.

Цалкам новую калекцыю можна пабачыць тут

Каментары18

Цяпер чытаюць

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь48

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

У цэнтры Мінска зноў выстраілася вялізная чарга. Па што гэтым разам?10

Мінабароны Расіі толькі праз два дні пасля заявы пра атаку дронаў на пуцінскую рэзідэнцыю нешта пра яе расказала1

У Фінскім заліве зноў пашкодзілі кабель, які звязвае Фінляндыю і Эстонію2

Што паглядзець у навагоднюю ноч? Альтэрнатыўная праграма перадач на YouTube11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць