Нерухомасць

Кватэры ў Мінску сталі часцей купляць замежнікі. А старое жыллё без рамонту не цікавае нават іншагароднім

Пра трэнды на сталічным рынку нерухомасці расказалі эксперты ў артыкуле Realt.

ЖК «Мінск Свет». Фота: забудоўшчык

Квадрат за 2 тысячы далараў стаў штодзённасцю, кажа кіраўнік аддзела продажаў агенцтва «Авангард Нерахомасць» Міхаіл Вавілаў.

«Ёсць адчуванне, што рынак замацаваўся на гэтым узроўні, і ў наступным годзе ён стане асновай. Падзеі на рынку будуць развівацца вакол гэтай лічбы».

«Думаю, што 2026‑ы будзе годам без рэзкіх змен. Цана будзе трымацца на ўзроўні 2025‑га года. Магчымае плаўнае павышэнне пры ўмове зніжэння стаўкі па іпатэчных крэдытах да ўзроўню 12—14%.

Паколькі спецыялісты не прагназуюць росту курсу даляра, гэта таксама будзе спрыяць стабільнаму попыту», — прагназуе Вавілаў.

На рынак нерухомасці вяртаюцца замежныя пакупнікі — як з краін СНД, так і з Еўропы, адзначае кіраўніца аднаго з аддзелаў продажу жылля агенцтва нерухомасці «Твая сталіца» Ірына Рыбакова.

«Замежнікі часцей за ўсё выбіраюць новыя кватэры з рамонтам або дамы. Адна з прычын, чаму замежнікам цікавае жыллё ў Беларусі, заключаецца ў тым, што ў нас пры куплі не патрабуецца пацвярджэнне даходу».

У беларускіх пакупнікоў асаблівым попытам карыстаюцца кватэры невялікага метражу з рамонтам у новых дамах.

«Квадрат у такіх кватэрах у сярэднім даходзіць да трох тысяч даляраў. «Хрушчоўкі» і «брэжнеўкі» з рамонтам у добрых месцах таксама могуць прадавацца па высокіх цэнах. А вось стары фонд без рамонту пакупніку зусім нецікавы. Нават іншагароднія не хочуць разглядаць гэтыя варыянты, хоць раней здавалася, што калі людзям трэба стартаваць з чагосьці, то яны могуць выбраць такую кватэру ў якасці першага жылля ў Мінску. Зараз жа пакупнікі лепш выберуць простую новабудоўлю, бо вельмі баяцца ўцягвацца ў рамонт», — дзеліцца Рыбакова.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі58

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі58

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць