У акупаванай частцы Херсонскай вобласці пры ўдары па кавярні загінулі 24 чалавекі
Пажар тушылі ўсю навагоднюю ноч. Хто быў цэллю ўдару — невядома.

Хорлы
У акупаванай частцы Херсонскай вобласці 24 чалавекі загінулі, больш за 50 пацярпелі ў выніку атакі беспілотнікаў на кавярню і гатэль.
«Сёння ўначы праціўнік нанёс мэтанакіраваны ўдар беспілотнікамі па месцы, дзе мірныя жыхары сустракалі Новы год.
Тры беспілотнікі ўдарылі па кавярні і гатэлі на ўзбярэжжы Чорнага мора ў Хорлах.
Паводле папярэдніх звестак, пацярпелі больш за 50 чалавек, 24 чалавекі загінулі. Лічбы ўдакладняюцца… Многія згарэлі жыўцом. Загінула дзіця», — паведаміў акупацыйны «губернатар»-калабарант Уладзімір Сальда.
З ягоных звестак, пажар ліквідавалі толькі пад раніцу.
Украіна пакуль не каментавала сітуацыю.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары