Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі
Будзем іх памятаць, будзем гараваць. Калі мы каго забылі, дадавайце ў каментарах на сайце пад гэтым артыкулам.

Марыя Зайцава
Яе страшна параніла 9 жніўня 2020 года. Але яна ўсё адно пайшла абараняць Украіну. Беларуская добраахвотніца загінула ў баях пад Бахмутам, дзе ваявала ў складзе 2‑га Інтэрнацыянальнага легіёну. Ёй было 24 гады.

Ва Украіне загінула 24‑гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава
Ганна Кандраценка
Былая палітзняволеная памерла ад анкалогіі, якую ў яе дыягнаставалі яшчэ ў калоніі ў Гомелі. Жанчына не дажыла некалькі месяцаў да свайго 40-годдзя.

Радзім Гарэцкі
Акадэміку-геолагу было 96 гадоў.

Ларан Арыніч
Апальны экс-кіраўнік «Пінскдрэва» памёр у Беластоку, дзе хаваўся ад крымінальнага пераследу, у 89 гадоў.

У эміграцыі памёр былы гаспадар «Пінскдрэва» Ларан Арыніч
Іосіф Навумчык
Былы сакратар Віцебскага абкама КПБ, а пазней кіраўнік віцебскай абласной рады Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны, тата аднаго з лідараў руху за незалежнасць Сяргея Навумчыка пражыў 86 гадоў.

Мікалай Ільючык
Пісьменніку і пастару пратэстанцкай царквы ў Лунінцы было 58 гадоў.

Аляксандр Новік
Беларус-добраахвотнік, стралок-снайпер штурмавога аддзялення штурмавога батальёна, загінуў 20 студзеня падчас выканання баявога задання ў раёне Новаягораўкі ў Луганскай вобласці.

Ва Украіне загінуў снайпер-беларус Аляксандр Новік
Наталля Раманская
Спявачка, заслужаная артыстка Беларусі, памерла на 65 годзе жыцця.

Сяргей Рублеўскі
Журналіст і пісьменнік, шматгадовы рэдактар віцебскай абласной газеты «Народнае слова», пражыў 70 гадоў.

Памёр віцебскі журналіст і пісьменнік Сяргей Рублеўскі
Віктар Адзіночанка
Грамадскі дзеяч, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Скарыны памёр на 63‑м годзе жыцця.

Аляксей Аўдзей
Беларускі добраахвотнік загінуў падчас выканання баявой задачы на Купянскім кірунку ў 26 гадоў.

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей
Яраслаў Еўдакімаў
Народнаму артысту Беларусі было 78 гадоў.

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Зачарованая мая» і «Фантазёр»
Андрэй Паднябенны
Палітвязень памёр у Магілёўскай калоніі, дзе адбываў 16‑гадовы тэрмін, на 37‑м годзе жыцця.

36‑гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі
Сафія Барысюк
Спявачцы з-пад Бярозы, якая стала зоркай ютуба ў 2012 годзе, удзельніцы народнага дуэта «Зоя і Валера», было 79 гадоў.

Памерла артыстка з Бярозаўскага раёна, якая збірала мільёны праглядаў
Гаральд Вольскі
Артыст, дзеяч культуры, у свой час дырэктар студыі анімацыйных фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм», памёр у навагоднюю ноч на 96‑м годзе жыцця.

Дзмітрый Гарэлік
Былы дырэктар Гомельскага тэатра лялек Дзмітрый Гарэлік памёр у 63 гады.

Памёр нядаўна асуджаны за «экстрэмізм» экс-дырэктар Гомельскага тэатра лялек Дзмітрый Гарэлік
Алесь Сілкоў
Палітычны і грамадскі актывіст з Магілёва раптоўна пайшоў з жыцця ў 55 гадоў. Яго не раз затрымлівалі па палітычных матывах.

Сяргей Каляда
Старшыня грамадскага аб'яднання «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз» памёр у 65 гадоў.

Артур Зельскі
Дырэктару Мемарыяльнага комплексу «Хатынь» было 55 гадоў.

Памёр дырэктар мемарыяльнага комплексу «Хатынь»
Алег Аўдзееў
Аператар «Беларусьфільма», заслужаны работнік культуры Беларускай ССР, памёр на 99‑м годзе жыцця.

Памёр аператар «Беларусьфільма» Алег Аўдзееў
Святлана Яўсеева
Пісьменніцы і перакладчыцы было 92 гады.

Памерла пісьменніца Святлана Яўсеева — маці Лявона Вольскага
Леанід Цітоў
Вучоны ў галіне мікрабіялогіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі, прафесар памёр на 79‑м годзе жыцця.

Мікалай Гарбуноў
Краязнавец, фатограф і відэааператар з Віцебска памёр у 66 гадоў.

Аляксей Ганчук
Паэт, журналіст і фатограф Аляксей Ганчук памёр на 71‑м годзе жыцця.

Любоў Сівурава
Фалькларыстцы, спявачцы і паэтэсе было 58 гадоў.

Андрэй Васора
Беларускі актывіст памёр у эміграцыі ў 47 гадоў.

Пасля няшчаснага здарэння беларус памёр у палітычнай эміграцыі ў Польшчы
Уладзімір Трацэўскі
Навуковец, даследчык беларускага народнага дойлідства пайшоў з жыцця ў 88 гадоў.

Памёр гісторык архітэктуры Уладзімір Трацэўскі
Віктар Гардзей
Беларускаму пісьменніку было 78 гадоў.

Аляксандр Анісімаў
Кінарэжысёр-пастаноўшчык памёр на 61‑м годзе жыцця.

Аляксандр Шаўко
Журналіст, адзін з аўтараў папулярнай на Беларускім радыё праграмы «Радыёфакт», памёр у 69 гадоў.

Памёр журналіст Аляксандр Шаўко
Аляксандр Машэўскі
Доктару-анколагу, доктару медыцынскіх навук, прафесару, члену праўлення Беларускага таварыства анколагаў было 84 гады.

Герман Кірылаў
Беларускі пісьменнік памёр на 88‑м годзе жыцця.

Юлія Чурко
Акцёрцы, пісьменніцы, вучонай было 88 гадоў.

Памерла актрыса і вучоная Юлія Чурко
Павел Рудзеня
Радыёаматар, які праславіўся тым, што, будучы невідушчым ад нараджэння, арганізаваў на кухні сваёй кватэры радыёстанцыю «Мясцовае радыё», памёр у 42 гады.

Памёр Павел Рудзеня — невідушчы радыёвядучы з Мінска
Алег Васільчанка
Былы гандбаліст, які стаяў на варотах у легендарным мінскім СКА 1980‑х гадоў памёр на 68‑м годзе жыцця.

Аляксандр Яравы
Заслужанаму артысту Беларусі, былому салісту і вакалісту Ансамбля песні і танца Узброеных сіл БССР было 77 гадоў.

Памёр заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Яравы
Барыс Косціч
Архітэктару, аднаму з аўтараў праекта рэканструкцыі Зыбіцкай вуліцы ў Мінску было 74 гады.

Генадзь Забара
Кларнетыст, педагог, заслужаны артыст Беларусі памёр на 72‑м годзе жыцця.

Аляксандр Серада
22‑гадовы баец Палка Каліноўскага загінуў падчас выканання баявога задання на поўдні Украіны.

Загінуў 22‑гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну
Ніна Фральцова
Доктарка філалагічных навук, прафесарка, былая старшыня Рэспубліканскай экспертнай камісіі па прадухіленні парнаграфіі, гвалту і жорсткасці, памерла на 81‑м годзе жыцця.

Памерла былая старшыня камісіі па прадухіленні парнаграфіі Ніна Фральцова
Клара Малышава
Народнай артыстцы Беларусі, былой салістцы Вялікага тэатра оперы і балета было 86 гадоў.

Памерла народная артыстка Беларусі Клара Малышава
Ларыса Смірнова

Архітэктар-горадабудаўнік, аўтар праекта рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Віцебска, памерла на 76 годзе жыцця.
Памерла архітэктар-горадабудаўнік Ларыса Смірнова
Максім Сохар
Акцёру і былому галоўнаму рэжысёру Магілёўскага абласнога тэатра імя Дуніна-Марцінкевіча было 44 гады.

Памёр беларускі акцёр і рэжысёр Максім Сохар. Яму было 44 гады
Міхаіл Піліпенка
Вядомы беларускі этнолаг і гісторык, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, памёр на 89‑м годзе жыцця.

Яўгенія Драгун
Беларускай стылістцы было 40 гадоў.

У Ніцы памерла беларуская стылістка Яўгенія Драгун. Ёй было 40 гадоў
Фёдар Жыляк
Кампазітару і спяваку, ганароваму грамадзяніну горада Баранавічы, было 67 гадоў.

Аляксандр Каляда
Клірыку храма Святой пакутніцы Таццяны, выкладчыку Віцебскай духоўнай семінарыі, кіраўніку моладзевага брацтва «Сінаксіс» і скаўцкага руху, было 43 гады.

Памёр 43‑гадовы праваслаўны святар Аляксандр Каляда
Кацярына Ягорава (Несцяровіч)
Шматгадовай вядоўцы савецкага і беларускага радыё і тэлебачання было 79 гадоў.

Памерла Кацярына Ягорава (Несцяровіч)
Барыс Даўгатовіч
Гісторык і журналіст памёр на 91‑м годзе жыцця.

Памёр гісторык і журналіст Барыс Даўгатовіч
Аляксей Ісаеў
Беларускаму спяваку, экс-дырэктару Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, было 70 гадоў.

Валянцін Штэрмер
Палітвязню было 62 гады.

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»
Людміла Дрожжа
Беларускай радыёвядучай і пісьменніцы быў 71 год.

Наталля Шыкаленка
Чэмпіёнцы свету 1995 і срэбнай прызёрцы Алімпійскіх гульняў 1992 года ў кіданні кап’я быў 61 год.

Памерла лёгкаатлетка Наталля Шыкаленка
Аляксей Ануфрыеў
Удзельніку каманды БДУ Клуба вясёлых і кемлівых у яе зорным складзе 1998‑-2001 гадоў быў 51 год.

Ніна Галіноўская
Паэтка, лаўрэатка літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра, пражыла 89 гадоў. «Коцік-варкоцік Лёг на жывоцік. Лапкі пад вушка — Не трэба падушка» — гэта яе радкі.

Памерла паэтка Ніна Галіноўская
Алег Марозаў
Заснавальніку прыватнага Інстытуту парламентарызму і прадпрымальніцтва было 67 гадоў.

Памёр заснавальнік Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва Алег Марозаў
Максім Цішкін
Хакеіст і трэнер, заснавальнік хакейнай школы «Фінт», чэмпіён Беларусі сезона-2008/09 памёр на 43‑м годзе жыцця.

У 42 гады памёр хакеіст і трэнер Максім Цішкін
Андрэй Грынько
Кліпмейкер, сцэнарыст і кінарэжысёр памёр у 36 гадоў.

Сямён Букчын
Беларускаму літаратару і журналісту, аўтару «Нашай Нівы» было 83 гады.

Сяргей Атрошчанка

Бізнэсовец, стваральнік брэнду Serge і газеты «Обозреватель» пайшоў з жыцця пасля цяжкай хваробы ў 55 гадоў.
У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка
Зміцер Каспяровіч
Беларускі апазіцыйны актывіст, сябар Сойму Партыі БНФ, які прызнаўся, што быў завербаваны КДБ, трагічна загінуў на 44‑м годзе жыцця.

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43‑гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ
Мікола Кацук
Сацыёлагу, навукоўцу 2005 года па версіі «Наша Нівы» было 48 гадоў.

Мікола Кацук: Расея робіць зь беларуса нацыяналіста
Валерый Рыбараў
Кінарэжысёр і сцэнарыст, аўтар культавага фільма «Мяне зваць Арлекіна», памёр пасля працяглай хваробы ў 86 гадоў.

Памёр кінарэжысёр Валерый Рыбараў
Андрэй Бардухаеў-Арол
Стваральнік інклюзіўнага Тым Тэатра ў Гомелі памёр ў эміграцыі на 50‑м годзе жыцця.

Эдуард Герасімовіч
Шматгадоваму дырэктару Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага было 80 гадоў.

Мікола Люцко
Былы начальнік упраўлення ў Дзяржаграпраме Беларусі, а пасля прадпрымальнік і сябар Управы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», пайшоў з жыцця ў 71 год.

Ірына Яскевіч
Актывістка Аб'яднанай грамадзянскай партыі раптоўна пайшла з жыцця ў 62 гады.

Ігар Казлоў
Журналісту было 62 гады.

Эдвард Зайкоўскі
Вядомы беларускі археолаг памёр на 73 годзе жыцця.

Вячка Станкевіч
Былому кіраўніку Беларускай службы «Радыё Свабода» было 92 гады.

Віктар Ледзенеў
Пісьменнік, драматург, журналіст памёр на 85‑м годзе жыцця.

Памёр журналіст Віктар Ледзенеў
Аляксей Мацвееў
Вядомаму беларускаму геолагу, акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, было 87 гадоў.

Памёр акадэмік Аляксей Мацвееў
Уладзімір Казак
Старшыня Мінскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі, сябра Палітрады партыі памёр на 52‑м годзе жыцця.

Мікола Галко
Журналісту, былому галоўнаму рэдактару «Сельскай газеты» і «Народнай газеты» было 77 гадоў.

Віктар Вабішчэвіч
Паэт, настаўнік, гісторык і краязнаўца памёр на 66‑м годзе жыцця.

Аляксандр Розэнблюм
Вядомы краязнаўца, даследчык і пісьменнік памёр у Ізраілі на 100‑м годзе жыцця.

Пайшоў з жыцця захавальнік памяці Барысава Аляксандр Розэнблюм
Міхась Кандрацюк
Ураджэнцу Падляшша, выбітнаму мовазнаўцу, дыялектолагу, даследчыку беларуска-польскага памежжа, прафесару быў 91 гад.

Памёр прафесар Міхась Кандрацюк
Арон Бельскі
Самы малодшы з братоў Бельскіх, якія падчас Другой сусветнай вайны стварылі ў Налібоцкай пушчы самы вялікі лясны лагер для яўрэяў у акупаванай Еўропе, памёр у ЗША ў 98 гадоў.

Памёр апошні з братоў Бельскіх, якія партызанілі ў Налібоцкай пушчы
Алесь Палынскі
Пісьменніку было 58 гадоў.

Памёр пісьменнік Алесь Палынскі
Уладзімір Алейнікаў
Былы генеральны дырэктар футбольнага клуба БАТЭ памёр на 71 годзе жыцця.

Памёр Уладзімір Алейнікаў, які стаяў ля вытокаў барысаўскага БАТЭ
Тарэса Собаль
Былая дырэктарка Польскага дома ў Івянцы Валожынскага раёна, кіраўніца мясцовай філіі Саюза палякаў Беларусі, якую па выніках 2010 года «Наша Ніва» прызнала «Вернасцю года», мела 77 гадоў.

Яўген Коктыш
Беларускі фотажурналіст памёр на 86‑м годзе жыцця.

Памёр фотажурналіст Яўген Коктыш. Ён здымаў Быкава і Мулявіна
Мая Яніцкая
Мастацтвазнаўцы, адной з стваральнікаў Музея старажытнабеларускай культуры, было 94 гады.

Памерла вядомая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая
Вячаслаў Рагойша
Пісьменнік, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук памёр на 84‑м годзе жыцця.

Валерый Кастручын
Дзіцячаму пісьменніку было 73 гады.

Васіль Кушнер
Гісторык, заснавальнік «Беларускага гістарычнага часопіса» пайшоў з жыцця пасля цяжкай хваробы ў 78 гадоў.

Памёр заснавальнік «Беларускага гістарычнага часопіса»
Антон Садоўскі
Прафесару кафедры дыферэнцыяльнных ураўненняў і сістэмнага аналізу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктару фізіка-матэматычных навук быў 81 год.

Святлана Яцэвіч
Акцёрка мінскага тэатра «Дзе-Я?», Мінскага абласнога драматычнага тэатра, стваральніца тэатра для людзей з сіндромам Даўна «Сонечныя дзеці» пайшла з жыцця ў 57 гадоў.

Памерла актрыса Святлана Яцэвіч
Генадзь Пашкоў
Беларускаму паэту, былому шматгадоваму дырэктару выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, было 77 гадоў.

Віктар Капыцька
Беларускі кампазітар і музычны дзеяч памёр на 70‑м годзе жыцця.

Памёр кампазітар Віктар Капыцька
Уладзімір Хількевіч
Празаіку і публіцысту было 79 гадоў.

Валянцін Занковіч
Скульптар і архітэктар, адзін з аўтараў мемарыялу «Хатынь» памёр на 89‑м годзе жыцця.

Памёр Валянцін Занковіч — адзін з аўтараў мемарыялу «Хатынь»
Вячаслаў Хадасоўскі
Заснавальніку і былому галоўнаму рэдактару газеты «Беларусы і рынак было 78 гадоў.

Мікіта Мелказёраў
Блогеру, аўтару папулярнага ютуб-канала «Жыццё-маліна», было 37 гадоў.

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў
Каментары