Грамадства1010

Пачобут не стаў размаўляць з шасцёркамі — ні з Пратасевічам, ні з Васкрасенскім

Так, відаць, супала, але ў адзін і той жа дзень два найбольш вядомыя перабежчыкі з дэмакратычнага лагера ў праўладны, Раман Пратасевіч і Юрый Васкрасенскі, падзяліліся гісторыямі пра тое, як яны хацелі падабраць ключы да палітзняволенага журналіста Андрэя Пачобута, але той іх катэгарычна адшыў.

Андрэй Пачобут на судзе

Раман Пратасевіч расказаў сваю гісторыю падчас эфіру ў праграме прапагандыста Рыгора Азаронка, калі той спытаўся ягоную думку пра тое, што далей будзе з Андрэем Пачобутам у ходзе развіцця магчымага дыялогу рэжыму Лукашэнкі з Польшчай.

«Магу сказаць толькі тое, што пэўны час таму я спрабаваў пабачыцца з тым самым грамадзянінам (маецца на ўвазе Андрэй Пачобут — Заўв. рэд.), але ён увогуле катэгарычна адмовіўся сустракацца, пачаў гаварыць нецэнзурна і гэтак далей. На гэтым уся гэта гісторыя і скончылася», — сказаў на гэта Пратасевіч.

Практычна аналагічную гісторыю падчас сённяшняй размовы з праваабаронцам Леанідам Судаленкам расказаў і Юрый Васкрасенскі:

«Я сустракаўся з Пачобутам у Следчым камітэце, у прысутнасці часовага паверанага ў справах Польшчы. Як ён накінуўся, пачаў абражаць, крычаць! Гэта значыць паводзіў сябе як сацыяпат. Хоць я яго наогул упершыню ў жыцці ўбачыў. Я ж яму ніколі кепскага нічога не рабіў, не зычыў».

Варта адзначыць, што падобную гісторыю Васкрасенскі расказваў яшчэ ў красавіку 2023 года, прытым яна і тады ўжо адбылася «прыкладна паўтара года таму». Калі сваю спробу рабіў Пратасевіч — невядома, але можна меркаваць, што яна магла мець месца прыкладна год таму, калі ўлады спрабавалі выкарыстаць гэтага блогера для прапагандысцкага выкарыстання ключавых палітзняволеных. Менавіта тады ў эфір выйшлі фрагменты ягонай размовы з Віктарам Бабарыкам. 

У кожным разе выглядае, што Андрэй Пачобут цудоўна разумее нікчэмнасць фігур як Васкрасенскага, так і Пратасевіча, а таму катэгарычна ўхіляецца ад любых кантактаў з імі. 

Каментары10

  • Członek ZPB
    30.12.2025
    I bardzo dobrze. Rozmawiać z lokajami bandyty, który zabrał RB i teraz prawie sprzedał ten Kraj Rosji uważa poniżenie godności chociaż wydaje się że musi zrobić wszystko by się wydostać z pod łukaszenkowskiej niewoli. Ale godność człowieka jest dla niego najważniejsza.
  • туз
    30.12.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Морфеус
    30.12.2025
    За то время пока я сидел с Анджеем Почобутом (неск месяцев) я от него не услышал ни одного матного слова. Ни единого. А там не материться бывает сложно. Поэтому этим лукашистам я не верю, да и вообще счас бы в 2026 верить лукашистам.

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах8

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»7

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»1

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах8

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць