Грамадства66

24‑гадовую фатографку-анімалістку і ветэрынарку з Гомеля асудзілі за паклёп на Лукашэнку і па «народным» артыкуле

Аляксандра Дзмітрыева любіць жывёл і фатаграфію. Гэта пераўтварылася ў галоўнае яе хобі — фатаграфаваць жывёл. Дзяўчыну абвінавацілі адразу паводле двух крымінальных артыкулаў і адправілі за краты.

Аляксандра Дзмітрыева. Фота з яе старонкі Укантакце

Аляксандры Дзмітрыевай 24 гады. Яна родам з Мазыра, дзе ў 2018 годзе скончыла сярэднюю школу № 11 з хіміка-біялагічным ухілам. Вышэйшую адукацыю дзяўчына атрымала ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

Пасля яна размеркавалася ветэрынарам. У лютым 2024 года Аляксандра пісала, што яе цалкам адвярнула ад прафесіі ветэрынара менавіта пасля таго, як яна прыйшла на адпрацоўку. Яна адзначала, што нават калі рыхтаваць дзяцей з пялёнак, яны ўсё адно сыдуць з прафесіі праз рэальныя ўмовы працы.

Аляксандра вядомая як таленавітая фатографка-анімалістка. Яна спецыялізуецца на здымках свойских гадаванцаў, асабліва сабак, і вяла ўласную фотасуполку. Дзяўчына ўдзельнічала ў выставах сабак, займалася кіналагічным спортам (фрызбі) і валанцёрыла.

У яе быў улюбёны сабака — карычневы метыс спаніэля па мянушцы Арчыбальд, які часта станавіўся героем здымкаў.

Аляксандра і сабака. Фота з яе старонкі Укантакце

Дзмітрыеву затрымалі пасля верасня 2025 года. Суд Чыгуначнага раёна Гомеля вынес Аляксандры прысуд паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 367 (паклёп на прэзідэнта) і ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Вядома, што дзяўчына адбывае пакаранне — гэта хімія з накіраваннем ці калонія. Яе сацсеткі не абнаўляюцца, а інстаграм выдалены.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Ганулька
    01.01.2026
    Па мірных пратэстах прайшоў тэрмін даўніны, адпрацоўваюць каментары. Што ж гэта за чалавек такi, якога ўсе павінны любiць? Нават Ісуса Хрыста ніхто любіць не прымушае, любяць яго па жаданнi.
  • Спадыня
    01.01.2026
    Спадар, Особенно если постишь в соцсетках от своего имени со своего телефона. За 6 лет ничему жизнь не учит тогда начинает работать естественный отбор.
  • І
    01.01.2026
    Псіх з сінямі пальцамі ўсе ніяк з жанчынамі не на ваюецца.

Цяпер чытаюць

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога3

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога

Усе навіны →
Усе навіны

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

Расіяне ўначы ўдарылі па Украіне

Каля Мірскага замка адбудуюць знішчаны палац Святаполк-Мірскіх. У ім размесціцца гатэль3

У Вялікабрытаніі сляпы чалавек праехаў за рулём 240 км у нецвярозым стане

У Наварасійску дроны атакавалі мазутны тэрмінал. Успыхнуў буйны пажар

Калі вашы бацькі дажылі да 100 гадоў, ці значыць гэта, што і вы пражывяце доўга? Навукоўцы далі адказ1

Парадокс: брыльянты патаннелі ўдвая, а пярсцёнкі даражэюць. Чаму?2

За небяспечны трэнд з сацсетак беларусам пагражаюць штрафамі2

ЗША і Еўропа не спадзяюцца дамовіцца з Пуціным і рыхтуюцца да працяглай вайны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога3

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць