Кіно11

Музей Джорджа Лукаса з'явіцца ў Лос-Анджэлесе

Стваральнік кінасагі «Зорныя войны» Джордж Лукас вызначыўся з месцам для будаўніцтва ўласнага музея кіно, які сам рэжысёр вырашыў назваць Музеем мастацтва апавядання. Будынак музея ўзвядуць у Лос-Анджэлесе, паведамляе ВВС.

Музей футурыстычнага выгляду пабудуюць у паркавай зоне на поўдні Лос-Анджэлеса. Фота АР

Першапачаткова музей планавалася пабудаваць на беразе возера Мічыган у Чыкага, аднак праект не спадабаўся мясцовым экалагічным актывістам. Яны арганізавалі масавыя пратэсты супраць будаўніцтва, і пад іх ціскам Лукас пагадзіўся перанесці музей у іншы горад.

Пасля гэтага архітэктары падрыхтавалі адразу дзве канцэпцыі музея — для Лос-Анджэлеса і Сан-Францыска. У выніку пасля доўгага абмеркавання сам Лукас зрабіў выбар на карысць Лос-Анджэлеса. Будынак пабудуюць у паркавай зоне на поўдні мегаполіса.

У гэтым месцы ў 1932-м і 1984 гадах праводзіліся летнія Алімпіяды. Акрамя таго, яно размешчанак непадалёк ад некалькіх гістарычных славутасцяў і ад універсітэта, у кінашколе якога Лукас вучыўся ў 1970-я гады.

Мэр горада Эрык Гарсэці ўжо назваў Лос-Анджэлес ідэальным месцам для музея і прызнаўся, што гарадскія ўлады былі вельмі зацікаўленыя ў атрыманні гэтага праекта. Фінансаваць будаўніцтва будзе сам Лукас, і гэта будзе каштаваць яму больш чым мільярд даляраў.

Канцэпцыя музея прадугледжвае актыўнае выкарыстанне візуальных вобразаў. Экспазіцыя будзе ўключаць мноства фатаграфій, відэаролікаў і фільмаў. Яна будзе налічваць тысячы прадметаў, адабраных з асабістай калекцыі Лукаса.

У музеі выставяць арыгінальныя прадметы, якія выкарыстоўваліся ў працэсе здымак не толькі «Зорных войнаў», але і іншых легендарных галівудскіх фільмаў, такіх як «Чараўнік краіны Оз» або «Касабланка».

Акрамя рэквізіту са здымачных пляцовак, наведвальнікам пакажуць працы Рэнуара і Дэга, а таксама амерыканскіх мастакоў Максфілда Пэрыша і Нормана Рокуэла. Сам Лукас тлумачыў, што хоча размыць у сваім музеі мяжу паміж высокім мастацтвам і масавай культурай.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць