Грамадства125125

Моўная катастрофа: за 10 гадоў колькасць беларускамоўных школьнікаў скарацілася ўдвая

У гэтым навучальным годзе 128 600 беларускім дзецям прадметы выкладаліся па-беларуску. 13,3% ад агульнай колькасці школьнікаў — найніжэйшая лічба за ўсе гады.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Гэта свежыя дадзеныя Белстата, апублікаваныя ў адпаведным статыстычным даведніку.

Паглядзіце, як год за годам русіфікацыя паўзе па сістэме адукацыі. За апошнія 10 гадоў колькасць беларускамоўных вучняў зменшылася са 246 да 129 тысяч чалавек.

Колькасць школьнікаў па мове навучання ў 2016/2017.

  1. Руская мова — 838 400 вучняў (86,6%)
  2. Беларуская мова — 128 600 вучняў (13,3%)
  3. Польская і літоўская мова — 900 вучняў (0,1%)

Колькасць школьнікаў па мове навучання ў 2011/2012.

  1. Руская мова — 752 300 вучняў (82,1%)
  2. Беларуская мова — 163 400 вучняў (17,8%)
  3. Польская і літоўская мова — 800 вучняў (0,1%)

Колькасць школьнікаў па мове навучання ў 2006/2007.

  1. Руская мова — 898 600 вучняў (78,5%)
  2. Беларуская мова — 245 900 вучняў (21,5%)
  3. Польская і літоўская мова — 700 вучняў (менш за 0,05%).

Калі глядзець на сітуацыю па рэгіёнах, то ў Мінску яна выглядае катастрафічнай — па-беларуску навучаецца 1,8% дзяцей.

Станоўчая тэндэнцыя зафіксаваная толькі на Віцебшчыне (за год колькасць беларускамоўных вучняў вырасла з 11,3% да 11,6%) і Гомельшчыне (з 12,1% да 12,4%). Гэта першыя выпадкі такога кшталту пачынаючы ад 2010 года.

Пры канцы савецкага часу, у 1988 годзе доля беларускамоўных школьнікаў складала 22%. Гэта быў вынік савецкай русіфікацыі, якая вялася пачынаючы з 1960-х, калі на рускую мову сталі масава пераводзіць гарадскія школы. Нацыянальнае адраджэнне пачатку 1990-х дало рэзкі рост долі беларускамоўных школьнікаў, але Аляксандр Лукашэнка зноў пачаў пераводзіць адукацыю на рускую мову. Пры ім былі згорнутыя ўсе беларускамоўныя плыні ВНУ, не засталося ніводнага беларускамоўнага міністра ці генерала. У выніку за перыяд з 1995 да 2006 года доля беларускамоўных школьнікаў вярнулася на ўзровень канца 1980-х, а за наступныя 10 гадоў скарацілася яшчэ ўдвая.

Каментары125

Цяпер чытаюць

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі7

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі

Усе навіны →
Усе навіны

«Рэактыўны шахед урэзаўся ў мой дом». Расіяне спрабавалі кропкавым ударам забіць дарадцу міністра абароны Украіны, спецыяліста па радыётэхналогіях3

Наступныя дні будуць кашмарнымі для тых, у каго алергія на бярозавы пылок4

«Дзяўчына недзе праз сем секунд ужо пікіравала без пілота». Сябар дэльтапланерыста, які разбіўся ў Строчыцах, расказаў, што прывяло да трагедыі4

Памёр былы лёгкаатлет Аляксей Лелін. Яму было 48 гадоў1

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы87

Маладую маці з Гомеля асудзілі за палітыку6

УСУ апублікавалі відэа знішчэння дэсантных караблёў у бухце Севастопаля4

Дызайнерка стварае шыкоўныя інтэр'еры з беларускім каларытам ФОТЫ4

МТЗ пачаў вырабляць па 90 супертрактароў за месяц11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі7

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць