Вайна

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Вось якія высновы можна зрабіць, аналізуючы ўзламаную базу Расстата.

Фота: АР

«Кіберпартызаны» і супольнасць SilentCrow узламалі сайт Расстата і выгрузілі адтуль тэрабайты інфармацыі, у тым ліку і звесткі пра смерць грамадзян. Гэтыя звесткі дазваляюць больш дакладна ацаніць колькасці загінулых на вайне з Украінай.

«Кіберпартызаны» па сваёй методыцы налічылі мінімум 393 881 загінулага, SilentCrow гавораць пра 450 100 чалавек.

Гэта людзі, у якіх у базе пазначаны коды смерці «аперацыі ваеннага характару», «смерць падчас ваенных дзеянняў», «у выніку тэрарыстычнага акту» і гэтак далей.

Падлікі апублікаваныя на сайце Rosstat Leaks. Тут жа даступны і пошук па актах аб смерці. У дакументах няма імён памерлых, указваецца дата і месца нараджэння, а таксама месца і прычыны смерці.

У базе пад ключавым словам «Беларусь» ёсць 1321 запіс, «БССР» — 138, «Белорусский/Белорусская» — 136, «Белоруссия» — 29, «Белорусь» — 16 і «Беларуссия» — 3. Толькі па гэтых словах налічваецца 1643 памерлыя.

Але лічыць, што на вайне загінула 1643 беларусаў, нельга. Хто не трапіў у лік?

Па-першае, ёсць разнабой у запаўненні актаў аб смерці.

Там запісваецца і месца нараджэння, але рэгістратары адвольна выбіраюць, якія звесткі пазначаць.

Напрыклад, у базе ёсць дзевяць ураджэнцаў Лагойскага раёна. Але толькі ў трох з іх запісу адсылка да Беларусі (хоць у нейкім з напісанняў). У астатніх шасці названыя толькі Мінская вобласць і раён.

А вось у Клецкім раёне з васьмі ўраджэнцаў пазнаку «Беларусь» не маюць толькі двое.

Такім чынам, пры пераправерцы па базе ўсіх беларускіх раёнаў колькасць памерлых ураджэнцаў Беларусі вырастае на сотні чалавек.

Па-другое, у базе перадусім ёсць народжаныя ў Беларусі грамадзяне Расіі (ці хаця б тыя, хто перад вайной пастаянна жыў у Расіі і быў зарэгістраваны там). Калі ж грамадзянін Беларусі паехаў на фронт з Беларусі, то яго сярод загінулых няма.

Напрыклад, у базе загінулых няма ніводнага чалавека, які супадае па даце нараджэння з забітым Івана Усам, сынам былога кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Хоць у беларускіх базах ён даўно пазначаны як загінулы.

Няма і 22‑гадовага Віталя Чыбісава з Клецка, які завербаваўся адразу пасля дэмбелю. Яго пахавалі ў Маладзечне, таму ў базе расійскіх ЗАГсаў яго, натуральна, няма.

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС Іван Ламаносаў, які набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа, нарадзіўся ў вёсцы Лугавая Слабада. Але па такім тапоніме няма ніводнага загінула.

Колькі такіх беларусаў не трапляла ў расійскія спісы, невядома. Але хутчэй за ўсё гаворка павінна ісці не пра дзясяткі, а сотні чалавек.

Па-трэцяе, у базе Rosstat Leaks адлюстроўваюцца не толькі тыя 450 100 чалавек, якіх аналітыкі лічаць загінулымі на вайне.

Апроч іх, даведкава паказваюцца каля 45 тысяч чалавек, якія памерлі непадалёку ад зоны вайсковых дзеянняў. Напрыклад, 75‑гадовая ўраджэнка Беларусі, прычынай смерці якой стала анкалогія. Адносіць яе да ахвяраў вайны не мае сэнсу (зрэшты, аналітыкі і не ўлічваюць яе яе загінулую), але ў агульным пераліку тых «1643 беларусаў» яна таксама паказваецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

Трамп прапанаваў Дане Уайту, босу UFC, стаць яго новым прэс-сакратаром9

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту63

У Маскве прайшлі самыя масавыя за апошнія гады затрыманні моладзі і падлеткаў3

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць23

Былы дыпламат расказаў пра амбіцыі міністра Максіма Рыжанкова4

З чат-бота Life рассылалі эратычныя выявы — што здарылася?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць