Грамадства1212

Пракоп'еў пра Ціханоўскага: Шкада, што ён абраў іншы шлях, бо я бачыў рэакцыю амерыканцаў

Прадпрымальнік і грамадскі дзеяч Вадзім Пракоп'еў нядаўна напісаў калонку для Deutsche Welle, у якім расказаў, якія надзеі ўскладаў на Сяргея Ціханоўскага і чаму нічога з гэтага не атрымалася. Выданне «Люстэрка» ў прынагодным інтэрв'ю з Пракоп'евым распытала яго пра гэта больш падрабязна.

Сяргей Ціханоўскі і Вадзім Пракоп’еў. Вашынгтон, ЗША, 2025 год. Фота: асабісты архіў
Сяргей Ціханоўскі і Вадзім Пракоп’еў. Вашынгтон, ЗША, 2025 год. Фота: асабісты архіў Вадзіма Пракоп'ева

— Вы пісалі, што ў вас былі надзеі на Сяргея Ціханоўскага як прадстаўніка беларускіх інтарэсаў у ЗША. Цяпер ён сфакусаваўся на крытыцы дэмсіл. Хто і як цяпер можа прасоўваць беларускі парадак дня ў Амерыцы?

— Я ўпэўнены, што вы правільна разумееце маю задуму: я не разлічваў, што Сяргей пачне размаўляць як Кісінджар ці Бжазінскі. Яго задачай, паводле маёй задумы, было паспрабаваць стаць пазнавальным тварам у ЗША. І нельга сказаць, што для гэтага не было ніякіх перадумоў, бо яго вызваленне было сенсацыяй.

На жаль, валтузня, якая здарылася ў першы месяц пасля вызвалення, дзеянні Офіса Святланы ў дачыненні да Сяргея не дазволілі яму прыехаць у Амерыку своечасова. Бо жалеза трэба каваць пакуль гарачае. Я лічу, што ў яго быў не нулявы шанец уварвацца ў амерыканскія медыя адразу пасля вызвалення. І гэта быў бы ключавы фактар.

Тым не менш, Сяргей здолеў дзякуючы сваім выступам стварыць пэўны імідж у англамоўнай прасторы. Так, ён вырашыў не ісці далей гэтым шляхам. Усё астатняе я апісаў у сваёй калонцы для Deutsche Welle. Але ідэя была простая: праз пазнавальнасць прыйсці да палітычнага ўплыву ў Вашынгтоне.

Якія інструменты нашага палітычнага ўплыву ў ЗША ўвогуле існуюць? Ёсць фармальныя і нефармальныя. Да фармальных адносіцца праца з фабрыкамі думкі, выступы ў Кангрэсе, праца ў медыя і з экспертамі, амерыканскімі ўніверсітэтамі, спецыялістамі ў замежнай палітыцы. Ёсць нефармальны бок, калі асабістыя сувязі дазваляюць сапраўды прасоўвацца. Карацей, гэта комплекс інструментаў.

Гэтым ніхто не займаецца ў ЗША. Беларуская дыяспара, якая перыядычна звяртаецца да сваіх кангрэсменаў, можа быць толькі дадаткам да такой палітыкі. Па вялікім рахунку мы гаворым пра маю старую ідэю 2023 года пра тое, што ў Вашынгтоне мусіць быць амбасада свабоднай Беларусі. І гэта не можа быць нават адзін чалавек, гэта, відавочна, група людзей.

І тут мы натыкаемся на вядомую супярэчнасць ва ўладкаванні беларускай апазіцыі. Офіс Святланы Ціханоўскай прывык атрымліваць парады і грошы ў Вашынгтоне. Але калі мы хочам прагрэсу, то трэба, наадварот, выдаткоўваць на ўплыў у Амерыцы свае рэсурсы.

— Вы разумееце, чаму Ціханоўскі не захацеў ісці гэтым шляхам?

— Я думаю, што гэта вельмі складаны шлях. Сяргей — таленавіты і творчы чалавек, але такі шлях патрабуе вялікага напружання і самадысцыпліны. Для гэтага патрэбная англійская іншага ўзроўню і ўжо дакладна трэба было ісці ў амерыканскі ўніверсітэт. Часам гэта проста не супадае з настроем чалавека, часам гэта наступствы турмы. Ну і потым, гэта даволі высокая планка.

Я лічу, што ў Сяргея магло б атрымацца, бо я бачыў, як ён выступае перад амерыканскай аўдыторыяй. Ён вельмі пераканаўчы, абаяльны, сфакусаваны. У Сяргея выдатны сацыяльны інтэлект. Я бачыў рэакцыю амерыканцаў. Шкада, што ён абраў іншы шлях.

Месца для беларускага прадстаўніка ў Амерыцы, такім чынам, вакантнае.

Каментары12

  • Ян
    09.11.2026
    Прасцей жонку абражаць, чым быць інтэлегентным прадстаўніком беларускіх інтарэсаў у ЗША.
  • У чым праблема?
    09.11.2026
    Спадар Пракап'еў, займіце гэтае месца.
  • Украінскі аглядальнік
    09.11.2026
    Сярожа ўжо паказаў свой інтэлект. Беларуская аўдыторыя страціла мову пасля яго дэманстрацыі інтэлекту. Надыйшла чарга амерыканскай аўдыторыі, лічыць Пракоп'еў ?

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?20

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?14

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?20

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць