Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падрыхтуе і выдасць зборнік дакументаў аб сталінскіх рэпрэсіях і расстрэлах ва ўрочышчы Курапаты.

Пра гэта сказаў на круглым стале ў БДУ дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк, паведамляе TUT.BY.
«Ёсць даручэнне, будзем рыхтаваць матэрыялы. Гэта будзе зборнік па курапацкай тэме. Усё будзе падрыхтавана, аб'ектыўна, каб не было інсінуацый. На гэтую тэму будзе круглы стол, але пакуль канкрэтных рэчаў няма — давайце не будзем дэталізаваць, — сказаў Ігар Марзалюк.
Дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч пацвердзіў, што ёсць такое даручэнне.
Аднак ніякіх падрабязнасцяў у Інстытуце гісторыі пакуль не даюць.
«У нас такой інфармацыі яшчэ няма, таму нічога дакладна адказаць на гэтае пытанне не магу. Дакладнай інфармацыяй валодае толькі дырэктар інстытута», — сказаў «Свабодзе» вучоны сакратар інстытута Андрэй Салаўянаў.
-
У Германіі перапахавалі імператара Атона I Вялікага, заснавальніка Святой Рымскай імперыі. Ён прызначыў першага каталіцкага епіскапа Русі, але місію знішчылі язычнікі
-
Такім мог быць Максім Багдановіч на 50‑рублёвай купюры ФОТАФАКТ
-
Архітэктара Шабунеўскага рэпрэсавалі за «злачыннае будаўніцтва моста» цераз Сож. Там і цяпер праблемы з пераправай
Каментары