Пра новую знаходку ў Крэўскім замку паведаміў у фэйсбуку гісторык і археолаг Алег Дзярновіч.

«Каб вы зразумелі — гэта «прыступкі Кейстута»! Толькі што ўскрытыя…» — напісаў Дзярновіч у фэйсбуку.
У Княскай вежы замка працягваюцца раскопкі ніжняга яруса. Археолагі дабраліся да сутарэнняў, якія амаль шэсць стагоддзяў заставаліся пад заваламі. Цэгла і камяні абрынуліся туды ў 1433 годзе, падчас штурму замка войскамі князя Свідрыгайлы. Расчыстка ўнутры вежы паступова вядзецца амаль дзесяць гадоў.

Паводле летапіснай традыцыі, менавіта на ніжнім ярусе вежы ўлетку 1382 года трымалі Кейстута. Тут яго задушылі людзі, якія дзейнічалі ў інтарэсах Ягайлы. Сын Кейстута Вітаўт знаходзіўся ў верхніх пакоях і здолеў уцячы.
Раней даследчыкі выявілі ў сутарэннях арачны дзвярны праём і невялікую прадушыну, праз якую ў памяшканне траплялі паветра і святло. Паводле ацэнкі гісторыкаў, раскапаны праём мог быць тымі самымі дзвярыма, праз якія забойцы ўвайшлі да зняволенага князя.
-
Выйшла кніга пра прапаганду ў Беларусі падчас Другой сусветнай вайны
-
Пад Уроцлавам знайшлі магілу аднаго з пачынальнікаў Слуцкага паўстання. Пасля вайны ён схаваўся ў Сілезіі і выдаваў сябе за матэматыка са Львова
-
Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?
Каментары