Усяго патроху1111

Якую агародніну карысна ўжываць свежай, а што лепш падсмажыць?

Фота: Melissa Walker Horn on Unsplash.com.

Летам у крамах і на рынках, ды і на нашых агародах і дачных участках з'яўляецца нямала карыснай ежы. Узяць хоць б садавіну і агародніну, якія ў цёплы сезон да таго ж і падаюць у цане. Праўда, карысць з іх атрымліваць усё роўна ўмее далёка не кожны. Напрыклад, чамусьці лічыцца, што чым менш апрацоўкі прайшлі дары прыроды, тым лепш для здароўя. На самай жа справе, напрыклад, моркву лепш не грызці сырой, а зварыць ці патушыць. Якой яшчэ садавіне і агародніне лепш аказаць гарачы прыём, а што лепш пакінуць сырым?

Усе ведаюць, што няма нічога больш карыснага за салату са свежай агародніны. Няўжо гэта так? На самай справе не заўсёды. Канешне, памідоры, асабліва летам, прыемна есці свежымі, але ў памідорах, якія як след прагрэліся, карысці, аказваецца, нашмат болей.

Бо іх самым карысным элементам урачы называюць лікапін — пігмент, які і робіць іх чырвонымі. Але гэта не толькі фарбавальнік. Лікапін яшчэ і моцны антыаксідант, які знішчае небяспечныя свабодныя радыкалы, што выклікаюць рак.

Калі памідор запячы, зварыць ці падсмажыць на мангале, то падчас награвання яго клеткі разбураюцца (страўнікавы сок спраўляецца з гэтым значна горш), і лікапін выходзіць з іх у «свабоднае плаванне». Пасля смажання ці 15-хвіліннага трымання ў гарачай вадзе ўзровень лікапіну павялічваецца ў таматах у паўтара раза. А ў таматнай пасце, для якой памідоры вараць каля 45 хвілін, лікапіну ўжо ў 20 разоў больш, чым у свежых пладах.

Не такі карысны і свежы зялёны гарошак. У ім, як, зрэшты, і ў іншых бабовых, змяшчаюцца лектыны, якія могуць выклікаць атручэнні. Таму свежага зялёнага гарошку не рэкамендуецца есці больш за 100 грамаў у суткі. Падчас варкі лектыны знікаюць.

Вараная морква таксама больш карысная, чым сырая, бо пасля высокатэмпературнай апрацоўкі рэчывы, якія паляпшаюць зрок, пачынаюць дзейнічаць актыўней. Акрамя таго, у варанай агародніне менш ядаў, з дапамогай якіх расліны абараняюцца ад паразітаў.

Важна памятаць, што варыць, парыць і смажыць агародніну трэба правільна, тады ў ёй яшчэ і вітаміны застануцца. Узяць, напрыклад, брокалі ці квяцістую капусту. Калі яны праводзяць у гарачай вадзе 15 хвілін, то карысці ў іх не застаецца ўвогуле. Нават кіпячэнне падчас сямі хвілін знішчае водарастваральныя вітаміны — такія, як В і С. Таму варыць брокалі ці цвятную капусту трэба не больш за пяць хвілін. А на пары іх гатаваць можна ўсяго чатыры хвіліны.

А як яшчэ павялічыць карысць агародніны? Калі моркву ці буракі чысціць пасля, а не да варкі, а капусту, памідоры, кабачок ці баклажан рэзаць на часткі пасля таго, як яны прапякліся, то карысных рэчываў у іх захаваецца больш.

Але не ўся агародніна патрабуе апрацоўкі. Той жа фаршыраваны балгарскі перац саступае перцу свежаму па карысці.

Увогуле перац — рэкардсмен па колькасці вітаміну С. У зялёным яго на 200 % больш, чым у лімоне, а ў чырвоным — на 300 % з лішнім. Цыбуля і часнок таксама губляюць шмат карысных рэчываў пры апрацоўцы, у тым ліку фітанутрыенты (гэта рэчывы, якія абараняюць гэтыя едкія расліны ад патагенных мікробаў і насякомых).

Не заўсёды больш карыснымі з'яўляюцца і свежыя ягады і садавіна. Нават адназначна карысныя свежыя чарніцы ў чымсьці прайграюць чарніцам, запечаным у пірагу. Колькасць карысных антыаксідантаў у чарніцах з духоўкі большая, чым у тых, што толькі што з лесу.

Прычына гэтага — дрожджы ў цесце, якія ўступаюць у кантакт з ягадамі. Пры гэтым чарніцы, звараныя ў кампоце ці варэнні, карысці амаль не прыносяць. А вось сушаная садавіна — што на сонцы, што ў печы — зноў-такі можа даць фору свежай. У сушаных яблыках клятчаткі, бялкоў і карысных мікраэлементаў змяшчаецца, напрыклад, у 3,5 раза больш, чым у свежых.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечанскім раёне ў аварыі з машынай ДАІ пацярпела чатырохгадовая дзяўчынка2

«Сядзець на вяршыні гары ў Швейцарыі і піць да страты прытомнасці». Рутэ расказаў пра іх з Зяленскім планы на пасля вайны 9

Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць

Расіян вяртаюць на хакейныя чэмпіянаты свету. Беларусаў пакінулі за бортам30

Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год10

Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу5

Саліста расійскага гурта на канцэрце ў Мінску, падобна, адкачвала хуткая — пасля ён спяваў у паўцемры пад фанеру12

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць