Свет

У прэзідэнты Францыі варашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён

Пяціразовы алімпійскі чэмпіён па дзюдо Тэдзі Рынэр 9 лістапада абвясціў пра намер балатавацца на пасаду прэзідэнта Францыі, піша Euronews. Выбары кіраўніка гэтай дзяржавы павінны адбыцца ў маі наступнага года.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP

У інтэрв'ю французскай газеце Le Parisien 37‑гадовы спартсмен заявіў, што не адносіць сябе ні да левых, ні да правых і хоча стаць кандыдатам «адзінства», здольным аб'яднаць расколатае французскае грамадства.

Пры гэтым Рынэр не збіраецца завяршаць спартыўную кар'еру. Наадварот, ён разлічвае выступіць на Алімпійскіх гульнях 2028 года ў Лос-Анджэлесе.

У відэазвароце, апублікаваным у сацыяльнай сетцы X, спартсмен заявіў, што Францыі не патрэбны прафесійны палітык, які цэлымі днямі павучае іншых і спрачаецца. На яго думку, краіне патрэбныя здаровы сэнс, дабрыня і дзяржава, якая належным чынам выконвае свае абавязкі.

Рынэр прызнаў, што з-за адсутнасці палітычнага досведу і неабходных сувязяў многія могуць палічыць яго вар'ятам. Аднак ён падкрэсліў, што не збіраецца падпарадкоўвацца ціску і мірыцца з хаосам.

«Я не буду адным з тых, хто стаіць убаку і назірае, як гарыць краіна, шукаючы сабе апраўданні. Я не правёў жыццё за пісьмовым сталом. Барацьба заўсёды была часткай мяне. Я ведаю, што значыць змагацца, падаць і зноў, раз за разам, падымацца», — заявіў спартсмен.

Тэдзі Рынэр перамагаў на Алімпійскіх гульнях у катэгорыі звыш 100 кілаграмаў у Лондане-2012, Рыа-дэ-Жанэйра-2016, Токіа-2020 і Парыжы-2024. Яшчэ адзін залаты медаль, у змешаных камандных спаборніцтвах, ён атрымаў у 2024 годзе. Акрамя ў яго, у яго 12 залатых медалёў чэмпіянату свету і 5 — чэмпіянату Еўропы.

Між тым менш чым за паўгода да прэзідэнцкіх выбараў усё выразней вымалёўваецца магчымы другі тур паміж лідарам ультраправай партыі «Нацыянальнае аб'яднанне» Марын Ле Пен і кіраўніком ультралевай «Няскоранай Францыі» Жанам-Люкам Меланшонам.

Паводле апытання IFOP, праведзенага для тэлеканала LCI, Ле Пен падтрымліваюць 36% выбарцаў, а Меланшона — 17,6%. Цэнтрыст Эдуар Філіп, які займае трэцяе месца, мае рэйтынг 12%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

Трамп прапанаваў Дане Уайту, босу UFC, стаць яго новым прэс-сакратаром9

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту63

У Маскве прайшлі самыя масавыя за апошнія гады затрыманні моладзі і падлеткаў3

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць23

Былы дыпламат расказаў пра амбіцыі міністра Максіма Рыжанкова4

З чат-бота Life рассылалі эратычныя выявы — што здарылася?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць