Гісторыя88

30 год таму ў Кітаі расстралялі дэманстрантаў на плошчы Цяньаньмэнь

AP Photo / Jeff Widener

Трыццаць год таму гэты здымак абляцеў увесь свет. Звычайны чалавек з торбай заступіў дарогу калоне цяжкіх баявых машын, не даючы праехаць. Фота, зробленае амерыканскім фатографам у чэрвені 1989-га ў Пекіне, стала сімвалам грамадзянскага пратэсту супраць таталітарных парадкаў.

Гаворка ідзе пра падзеі на плошчы Цяньаньмэнь 4 чэрвеня 1989-га. У гісторыі яны засталіся як адно з самых крывавых у найноўшай гісторыі здушэнняў уладамі народнага пратэсту.

Увесну 1989-га Пекін бушаваў. На плошчы, якая была звычайным месцам масавых пратэстаў, сабраліся разам людзі дыяметральна процілеглых поглядаў. Іх яднала незадаволенасць рэформамі, якія праводзіў урад Дэн Сяапіна.

Праўда, незадаволеныя яны былі па-рознаму.

Студэнты, натхнёныя гарбачоўскай перабудовай у суседнім СССР, патрабавалі ад уладаў не толькі эканамічных пераўтварэнняў, але і галоснасці з дэмакратызацыяй. Бо Камуністычная партыя Кітая па-ранейшаму захоўвала манапольную ўладу. 

Рабочыя, па дабрабыце якіх ударылі эканамічныя пераўтварэнні, хацелі вярнуць парадак, які быў пры Мао. 

Яшчэ частку людзей вывела на плошчу абурэнне маштабамі карупцыі ў галінах улады. «Далоў прадажных чыноўнікаў!» — такі быў адзін з галоўных лозунгаў плошчы Цяньаньмэнь.

Пратэсты пачаліся 15 красавіка і не спыняліся, нягледзячы на заклікі ўлады разыходзіцца. Праз месяц пасля іх пачатку ў Пекіне ўвялі надзвычайнае становішча. Падобныя плошчы ўзніклі ў Шанхаі, іншых буйных гарадах. Тады было вырашана разагнаць пратэстоўцаў сілай.

Аперацыя пачалася 3 чэрвеня. Але амаль цэлыя суткі войска не магло дайсці да плошчы: людзі спынялі танкі і бронетранспарцёры і нават спалілі больш за дзясятак баявых машын.

Салдаты з брані пачалі страляць у натоўп. Колькасць ахвяраў сярод пратэстоўцаў дагэтуль невядомая. Паводле афіцыйных звестак — 242 чалавекі, але называліся лічбы і ў 1000 і ў некалькі тысяч, бо бойня ішла не толькі на плошчы, але і на прылеглых вуліцах.

Усіх удзельнікаў пратэстаў абвесцілі злачынцамі, арыштоўвалі і трымалі без суда. Сотні пратэстоўцаў уцяклі за мяжу. Пасля Цяньаньмэнь Кітай цвёрда стаў на рэйкі эканамічных пераўтварэнняў без палітычнай лібералізацыі. 

Лёс чалавека, які спыніў танкавую калону на плошчы Цяньаньмэнь, застаўся невядомы.

Каментары8

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць