Улада1313

38-гадовы Круты стаў першым віцэ-прэм'ерам, 44-гадовы Турчын — кіраўніком Мінскай вобласці

Дзмітрый Круты. Фота Надзеі Бужан

Міністр эканомікі Дзмітрый Круты прызначаны першым віцэ-прэм'ерам.

Аляксандр Турчын, які раней займаў гэту пасаду, узначаліў Мінскую вобласць.

На думку Лукашэнкі, Аляксандра Турчына час выводзіць на самастойную працу, каб «сур'ёзна на яго паглядзець і праверыць у справе».

«Я думаю, вы прапануеце кандыдатуру добрага міністра, які будзе патрыётам Беларусі, будзе годна весці дыялог не толькі на Усходзе, але і на Захадзе. Дарожныя карты (з Расіяй) пакуль застануцца за ім, будзем тут дапамагаць, наколькі трэба. Апора, падтрымка будзе нармальнай. Нам не трэба зараз мяняць кіраўніка нашай групы, тым больш няшмат засталося: літаральна некалькі дзён да заканчэння гэтай працы. Потым, калі будзе трэба і калі групы захаваюць працу, міністр спакойна замесціць гэтую пасаду», — выказаўся Лукашэнка пра Крутога.

Папярэдні кіраўнік Міншчыны Анатоль Ісачанка сышоў па стане здароўя — кажуць, у яго анкалогія. Па словах Лукашэнкі, ён будзе «адказным за Мінскую вобласць».

Хто зойме вызваленую пасаду міністра эканомікі, пакуль невядома.

Дзмітрый Круты і Аляксандр Турчын.

Дзмітрый Круты

Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Бялынічах. Дзяцінства правёў у Клічаве.

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (2003), Акадэмію кіравання (2010).

У 2004—2006 — эканаміст у Міністэрстве лясной гаспадаркі. У 2006—2014 працаваў ва ўпраўленні ляснога комплексу Міністэрства эканомікі. У 2014—2018 — намеснік, пасля першы намеснік міністра эканомікі.

У 2018-2019 — міністр эканомікі.

Аляксандр Турчын

Нарадзіўся ў 1975 годзе ў Навагрудку. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (2002), Акадэмію кіравання (2009).

Працаваў загадчыкам крамы ў Навагрудскім раёне, падатковым інспектарам у Навагрудскім раёне, галоўным кантралёрам-рэвізорам Міністэрства фінансаў па Навагрудскім раёне і Гродзенскай вобласці.

У 2004—2010 гадах працаваў спачатку начальнікам фінансавага аддзела, а затым намеснікам старшыні Карэліцкага райвыканкама. У 2010—2012 — старшыня камітэта па эканоміцы Мінскага аблвыканкама, у 2012-2015 — намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама. У 2015—2016 — памочнік прэзідэнта па Гомельскай вобласці. У 2016—2018 — кіраўнік Апарату Савета міністраў.

У 2018—2019 — першы віцэ-прэм’ер.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе4

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

На УНС зацвердзілі праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на пяцігодку. У ёй сем прыярытэтаў3

Загінуў стваральнік неанацысцкай брыгады расійскіх фанатаў «Эспаньёла». Магчыма, забілі пры затрыманні8

TikTok падпісаў пагадненне аб продажы амерыканскага падраздзялення кампаніі інвестарам з ЗША1

У Гомелі запусцілі сэрвіс пракату карэт ФОТЫ1

Украіна ўпершыню падбіла танкер расійскага ценявога флоту ў Міжземным моры6

У «Белавія» расказалі, чаму падчас рэйсаў пасажыраў не кормяць дранікамі2

Дзе найбольш складана знайсці працу ў Беларусі2

Ландсбергіс пра рашэнне перадаць ахову Ціханоўскай паліцыі: Гэта выгадна Лукашэнку11

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе4

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць