Гісторыя55

«Жуйка з каменнага веку»: навукоўцы атрымалі ДНК жанчыны, якая жыла 6000 гадоў таму

Митці зробили реконструкцію жінки, якій дали ім'я "Лола"

Гэта твар жанчыны, якая жыла 6000 гадоў таму ў Скандынавіі.

Дзякуючы слядам зубоў, якія яна пакінула ў старажытнай «жуйцы», навукоўцы змаглі атрымаць ДНК для расшыфроўкі яе генетычнага кода, піша bbc.com.

Гэта першы выпадак, калі ўвесь геном чалавека быў атрыманы з чагосьці, акрамя чалавечай косткі, адзначаюць даследчыкі.

Напэўна, у жанчыны была цёмная скура, цёмна-русыя валасы і блакітныя вочы.

Доктар Ханес Шрэдэр з Капенгагенскага ўніверсітэта сказаў, што «жуйка» — на самай справе бярозавы дзёгаць — вельмі каштоўная крыніца старажытнай ДНК, асабліва для перыядаў часу, ад якіх у нас няма парэшткаў чалавека.

Увесь генетычны код жанчыны быў расшыфраваны і выкарыстаны для распрацоўкі мадэлі яе выгляду.

Яна была генетычна бліжэйшая да збіральнікаў і паляўнічых з мацерыковай Еўропы, чым да тых, хто ў той час жыў у цэнтральнай Скандынавіі. І як у жыхароў Заходняй Еўропы, у яе была цёмная скура, цёмна-русыя валасы і блакітныя вочы.

Хутчэй за ўсё, яна паходзіла з мігрантаў, якія прыйшлі з Заходняй Еўропы пасля адступлення ледавіка.

Гэта быў перыяд, калі сельская гаспадарка і прыручаныя жывёлы ўпершыню з'явіліся на поўдні Скандынавіі.

Шматок березової смоли віком 5,7 тисяч років
Кавалак бярозавай смалы векам у 5,7 тысяч год.

Даследчыкі таксама знайшлі ДНК бактэрый, якія захоўваліся ў «жуйцы». Яны выявілі хваробатворныя мікраарганізмы, якія выклікаюць інфекцыйны монануклеоз і пнеўманію, а таксама шмат іншых вірусаў і бактэрый, якія натуральна сустракаюцца ў роце, але не выклікаюць хвароб.

ДНК затрымалася ў чорна-карычневым кавалку бярозавай смалы, атрыманай пры награванні бярозавай кары, якая ў свой час выкарыстоўвалася для склейвання каменных інструментаў.

Рэчыва было разжавана, магчыма, каб зрабіць яго больш мяккім, ці, магчыма, палегчыць зубны боль.

ДНК з «жуйкі» таксама дае ўяўленне пра тое, як эвалюцыянуюць хваробатворныя мікраарганізмы. «Мы можам вывучыць, як яны развіваліся і чым яны адрозніваюцца ад штамаў, якія мы маем сёння», - сказаў доктар Шрэдэр.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць