Аднаго з найлепшых экскурсаводаў Мастацкага музея звольнілі за верш
Гісторыка і знаўцу мастацтва Мікіту Моніча звольнілі з Нацыянальнага мастацкага музея. Пра гэта на сваёй старонцы паведамляе Ганна Севярынец.

Апошнім часам Моніч выкладваў у сацсеткі вершы ўласнага сачынення і адкрыта падтрымліваў прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыку.
Пасля рэзанансных падзей вакол карцін з калекцыі Белгазпрамбанка Моніч напісаў адважны і дзёрзкі верш:
Да, Александр, имя у вас что надо.
Значит «защитник». Себя и своего стада,
Руководитель и будущий житель ада,
Источник мемов, апологет парада.
Вам непонятна причина нашего гнева.
Всюду враги вам чудятся: справа, слева.
Хочется быть Македонским — выходит Ревва.
А по плодам, как водится, судят древо.
Холодно во дворце, коли дворец ледовый.
Пальцы синеют, к губам примерзает слово.
Сроку конец и за ним уж не виден новый.
Смерть у Кощея в ларце. Конец хреновый
Слуги верны, но в глазах их блестит опаска.
Страшной бывает, как оказалось, сказка.
Больше не греет АЭС или Тесла Маска.
Пройден и спален мост, там, впереди, развязка.
Поздно грозить, несогласных бросать по нарам.
Время бежать и оврагом ползти к ангарам.
25 лет прошло, просто вы стали старым.
Жалко, конечно, что вышло таким макаром.
Ладно, пора прощаться, уже светает.
Борт ваш на льду стоит, а вокруг всё тает.
Мы Вам простим, что вы приравняли к хлеву
Нашу страну, но, пожалуйста, оставьте Еву.
У Мікіты быў выбар, ці пакінуць верш, ці сысці з музея. Яму быў больш прывабны варыянт сыходзіць з музея.
Ён ведае, што вышэйшае кіраўніцтва патрабавала ад музея выдаліць гэты верш.
«Я прапанаваў варыянт, што я сыду ціхенька, і гэта вырашыць праблему з кіраўніцтвам», — згадвае Моніч.
Моніч вядзе таксама ўласны адукацыйны праект, водзіць экскурсіі для дзяцей. Цяпер, калі сітуацыя стала публічнай, Мікіта перажывае, ці дазволяць яму праводзіць уласныя экскурсіі ў музеі як прадпрымальніку. Моніча многія лічаць найлепшым папулярызатарам беларускага мастацтва ў нашы дні.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары