Выбары-202066

Закон не забараняе фатаграфаваць свой бюлетэнь — юрыст

Карыстальнікі сацыяльных сетак звярнулі ўвагу, што ў эфіры беларускага тэлебачання сталі з’яўляцца ролікі, у якіх вядзецца гаворка пра тое, што «законам не прадугледжана фатаграфаванне бюлетэняў для далейшага адпраўлення трэцім асобам з мэтай дэманстрацыі вынікаў выбараў».

З ідэяй фатаграфавання бюлетэняў выступіла ініцыятыва «Голас». Дык можна ўсё ж сфоткаць свой бюлетэнь ці нельга? Пра гэта «Наша Ніва» распытала юрыста і палітолага Юрыя Чавусава.

Фота Надзеі Бужан.

«Калі адказ кароткі, то — можна.

Далей пачынаюцца ўжо дэталі. Калі прыгадаць ранейшыя выбарчыя кампаніі, то пытанне, ці можна фатаграфаваць на ўчастку, — гэта заўсёды пункт сутыкнення грамадскасці і выбарчых камісій. Ясная справа, што махляры не любяць, каб іх фатаграфавалі. Але прамой забароны не было. Апошнія гады выдзяляліся куткі для фатаграфавання, дзе можна рабіць.

Пытанне з фатаграфаваннем бюлетэняў не выклікала пярэчанняў. Кандыдаты, калі галасавалі, фатаграфавалі свае бюлетэні. Людзі фатаграфавалі бюлетэні, дзе былі напісаныя розныя рэчы. Аднак у сувязі з ініцыятывай кампаніі «Голас» гэта набірае новае гучанне.

Ярмошына кажа, што фатаграфаваць свой бюлетэнь можна. Адзінае — калі гэта будзе публікавацца 9 жніўня, то гэта будзе ўспрымацца як агітацыя, якая забароненая. Але каму можна выставіць гэтае парушэнне? Ініцыятыве «Голас», якая юрыдычна не існуе. Яна не звязана ні з якім штабам. Усе ведаюць, што гэта былы штаб Бабарыкі, але Бабарыка не кандыдат і сядзіць у СІЗА.

Але мы знаходзімся не ў юрыдычным працэсе, а ў палітычным, дзе прававыя сродкі выкарыстоўваюцца ў якасці змагання. Тыя фоты мільёнаў бюлетэняў, якія можа набраць «Голас», юрыдычнай сілы мець не будуць. Я ўяўляю сабе паседжанне ЦВК, дзе паступіць падобная скарга, магчыма, нават ад кагосьці з кандыдатаў. Лідзія Ярмошына скажа, што юрыдычнай сілы ўсё гэта не мае, законам не прадугледжана, адмовіць у скарзе.

Але працэс жа палітычны, таму мільёны фотаздымкаў гэтых бюлетэняў будуць выконваць мабілізацыйную функцыю. І тады такога кшталту ролікі, як былі на БТ, будуць з’яўляцца часцей, будуць напіраць на тое, што «забаронена, не прадугледжана». Гэта будзе рабіцца з мэтай дэмабілізацыі людзей, каб пасеяць у іх сумневы адносна вартасці гэтай сістэмы. Такая барацьба розных тэхналогій.

Я думаю, на працягу бліжэйшых дзён ініцыятыва «Голас» будзе на вастрыні падзей. Не будзем забывацца, што ў Беларусі спроба выдаць альтэрнатыўныя вынікі выбараў была толькі адзін раз — у 2001 годзе, так званы «альтэрнатыўны падлік галасоў». Тады гэтую сістэму разграмілі праз папярэджанні Мінюста і Генпракуратуры. І гэтая сістэма тады забуксавала.

«Голас» — гэта не сістэма назірання, але гэта сістэма, якая прэтэндуе на тое, каб выдаць альтэрнатыўныя лічбы галасавання. Тут я бачу пэўную небяспеку, бо на гэтых выбарах упершыню ў гісторыі ўключылі артыкул 191 КК «Перашкода ў правядзенні выбараў і рэферэндумаў». Пра гэта шмат хто забыў, але на Ціханоўскага заведзеная крымінальная справа і па гэтым артыкуле. Раней яго ніколі не прымянялі. Я не выключаю, што гэта тое ружжо, якое вісіць у першым акце, а бліжэй да выбараў яно можа стрэліць.

Намер апублікаваць альтэрнатыўныя лічбы — гэта тое, з чым улады зацята змагаюцца. Немагчыма падманваць людей, калі вядомая праўда. Пра гэтыя фатаздымкі мы будзем шмат чуць з абодвух бакоў. І гэта будзе якраз тое, вакол чаго будуць разгортвацца далейшыя падзеі».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»14

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

У «разумных» футболках «Найка» дзіўна паводзяць сябе плечы. Кампанія прызнала праблему3

Працу віленскага аэрапорта зноў паралізавалі шары з Беларусі3

«Калі браць больш правільны падыход». У Беларусі хочуць запусціць свайго касманаўта не толькі для турызму3

Прэзідэнт Чэхіі: Трамп за некалькі тыдняў зрабіў больш для падрыву даверу да НАТА, чым Пуцін за многія гады30

З Сеула — у Мінск. Карэйскі футбольны легіянер расказаў пра жыццё ў Беларусі, ежу і службу ў арміі2

«Інкрымінавалі «здраду дзяржаве», а ён сам проста абстукваў колы ў цягнікоў»6

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е на суткі з хвосцікам. Раней да таго некалькі разоў заклікаў Зяленскі

Стала вядома, на каго рыхтавала палітычны замах міжнародная група, затрыманая ў Грэцыі і Літве

На Гродзеншчыне жанчына трапіла ў рэанімацыю пасля ўкусу кляшча

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»14

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць