У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
Беларуска заўважыла, што ізраільскія авакада па акцыі каштуюць танней за беларускія агуркі, і падзялілася гэтым назіраннем у Threads. Публікацыя выклікала жарты і ажыўленае абмеркаванне, заўважыла «Люстэрка».

На фота, якое выклала жанчына, відаць, што кілаграм беларускіх агуркоў каштуе 9,15 рубля, а ізраільскіх авакада са зніжкай — 7,99 рубля. У якой краме зроблены здымак, аўтарка не ўдакладніла, але па акцыйным цэнніку можна меркаваць, што гэта сетка «Суседзі».
«Ну, нарэшце харчавацца авакада стала больш выгадна, чым агуркамі. Цяпер гэта не раскоша багоў, а эканомія», — пажартавала карыстальніца.
У каментарах адныя здзіўляліся высокім цэнам на агуркі і авакада, іншыя адзначалі, што такая выгадная прапанова дзейнічае толькі падчас акцыі, таму трэба паспець купіць садавіну са зніжкай. Некаторыя паведамлялі, што ўжо набылі авакада цэлымі скрынкамі, і хвалілі якасць партыі.
Былі і тыя, хто прагназаваў, што хутка авакада і без акцый будуць каштаваць танней за звычайныя агуркі. Адзін з каментатараў з іроніяй выказаў здагадку, што неўзабаве ў беларускіх крамах пад шыльдай «Экзатычныя прадукты» будуць прадаваць агуркі і памідоры, а ў аддзеле з сацыяльнымі цэнамі — ананасы і авакада.
Ёгурт з гарбузом, гадзіннік-касета і шампунь з цыбуляй. Чым здзівілі беларускія брэнды ў кастрычніку
Асцярожна: у веганскіх прадуктах удвая больш харчовых дабавак, чым у мясных аналагах
На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9
Вызначылі гранічныя адпускныя цэны на свежыя агуркі і памідоры
У Ваўкавыскім раёне жанчына вырасціла гіганцкі агурок ФОТАФАКТ
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары