Улада11

У Празе адкрыўся саміт Усходняга партнёрства

Беларусь на ім прадстаўляюць першы віцэ‑прэм’ер Уладзімір Сямашка, міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў, а таксама пасол Беларусі пры ЕС Уладзімір Сянько.

Беларусь на ім будуць прадстаўляць першы віцэ‑прэм’ер Уладзімір Сямашка і міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў.

«Усходняе партнёрства» — польска‑шведская ініцыятыва, ухваленая ЕС у чэрвені 2008 года. Яна прадугледжвае ўдзел 27 краін Еўрасаюза і шасці постсавецкіх дзяржаў: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

У праекце дэкларацыі, якую плануецца прыняць па выніках пражскага саміта, выказана ўпэўненасць у тым, што Усходняе партнёрства «будзе працаваць на карысць дэмакратычных каштоўнасцей, умацавання стабільнасці і працвітання, прынясе ўстойлівыя і адчувальныя перавагі грамадзянам усіх краін‑удзельніц».

Адзначаецца, што новая праграма ЕС заснавана на фундаментальных каштоўнасцях — дэмакратыі, вяршэнстве закона, павазе да правоў і свабод, прынцыпах міжнароднага права, рыначнай эканомікі, устойлівага развіцця і дзяржкіравання.

Асноўная мэта Усходняга партнёрства — «стварэнне ўмоў для паскарэння палітычнай асацыяцыі і эканамічнай інтэграцыі ўсходніх партнёраў і ЕС».

Для пашырэння двухбаковых адносінаў з краінамі — удзельніцамі ініцыятывы ЕС плануе распрацоўваць пагадненні і праграмы, накіраваныя на стварэнне зон свабоднага гандлю, аблягчэнне візавых умоў, умацаванне энергетычнай бяспекі.

У галіне шматбаковага супрацоўніцтва прадугледжаны чатыры тэматычныя платформы: дэмакратызацыя, эканамічная інтэграцыя, энергетычная бяспека, кантакты паміж людзьмі.

Дакумент ухваляе ідэю стварэння парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства («Еўрагняздо») і Форуму грамадзянскай супольнасці.

Удзельнікі саміта плануюць звярнуцца да Еўрапейскага інвестыцыйнага банка, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, іншых фінансавых структур з просьбай падтрымаць развіццё малога і сярэдняга бізнесу ў рамках новай праграмы ЕС.

23 красавіка на прэс‑канферэнцыі ў Бруселі камісар па знешняй палітыцы ЕС Беніта Ферэра‑Вальднер заявіла, што Беларусь зможа ўдзельнічаць толькі ў шматбаковых праектах у рамках Усходняга партнёрства, паколькі двухбаковай часткі пакуль не існуе.

Пры гэтым еўракамісар нагадала, што «Беларусь сама выказала жаданне збліжацца з ЕС». «Мы адкрытыя і спадзяемся на прагрэс, што мы надалей зможам супрацоўнічаць з уладамі Беларусі», — падкрэсліла яна.

Паводле слоў Ферэра‑Вальднер, ЕС узаемадзейнічае з беларускімі НДА і СМІ. З афіцыйным Мінскам Еўракамісія пачала кансультацыі ў асобных сферах, такіх як транспарт, энергетыка, змена клімату.

Прапанова для Беларусі аб паўнацэнным членстве ў Еўрапейскай палітыцы добрасуседства «застаецца адкрытай, але для гэтага неабходна выканаць пэўныя ўмовы», зазначыла еўракамісар.

У кастрычніку 2008 года ЕС назваў пяць умоў у якасці асновы нармалізацыі адносінаў з Беларуссю. Гэта — рэформа выбарчага заканадаўства, забеспячэнне свабоды аб’яднанняў, стварэнне ўмоў для дзейнасці НДА, свабода прэсы, зняцце абмежаванняў для свабоды асобы.

БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

17-гадовы матацыкліст і яго сябар загінулі ў аварыі пад Смалявічамі

17-гадовы матацыкліст і яго сябар загінулі ў аварыі пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

Былы чыноўнік з Бабруйска пайшоў на вайну за Расію. Паміж кантрактам і смерцю прайшло 20 дзён16

Трамп апублікаваў згенераванае ФОТА сябе ў ролі Папы14

Доктар Мартаў расказаў, за што сябе ненавідзеў на працы10

«Байсол» маёй эвакуацыяй не займаўся». Два палітвязні выказалі прэтэнзіі Стрыжаку, той адказаў9

Стала вядома, куды ўладкаваўся кіраўнік Калінкавіч, які ў 2022 годзе сустракаў расійскіх вайскоўцаў з хлебам-соллю1

Былая беларуская журналістка Судлянкова, якую ў Чэхіі абвінавацілі ў працы на расійскую разведку, выехала ў Маскву4

Шматдзетная сям'я распавяла, што траціць на ежу 700-800 рублёў штомесяц. Людзі ў шоку, што ім хапае19

У Мастах з феерверкам адкрылі падвесны мост цераз Нёман 1

Зорка Pornhub прыняла іслам12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17-гадовы матацыкліст і яго сябар загінулі ў аварыі пад Смалявічамі

17-гадовы матацыкліст і яго сябар загінулі ў аварыі пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць