Свет44

Удзельнікі «Кааліцыі ахвотных» заявілі пра гатоўнасць пастаўляць Украіне ракеты вялікай далёкасці

У Парыжы прайшла сустрэча «Кааліцыі ахвотных» на чале з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам, піша The Guardian.

Уладзімір Зяленскі і лідары краін «Кааліцыі ахвотных» — прэзідэнт Францыі Макрон і прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Стармер. Фота: Stefan Rousseau/PA via AP, Pool

Падчас сустрэчы Кір Стармер заявіў, што Пуціну «нельга давяраць», таму неабходна аказваць ціск на Расію для спынення ваенных дзеянняў ва Украіне.

Ён адзначыў, што кааліцыя мае непарушны абавязак падтрымкі Украіны, і што цяпер трэба яшчэ больш узмацніць яе рэзервы, у тым ліку пастаўкай ракет вялікай далёкасці.

Прэм’ер-міністр Ірландыі Міхол Марцін адзначыў, што перамовы былі накіраваныя на забеспячэнне гарантый бяспекі для Украіны, якія патрэбныя для падтрымкі перамір’я або міру. Гарантыі могуць уключаць увядзенне «сілаў бяспекі», навучанне Узброеных сіл Украіны і патэнцыйную місію міратворцаў.

Прэм’ер Харватыі Андрэй Пленкавіч заклікаў працягваць усебаковую дапамогу Украіне і падтрымку яе планаў па ўступленні ў ЕС.

Прэм’ер Эстоніі Крыстэн Міхал падкрэсліў, што Расія не мае права вырашаць будучыню Украіны або Еўропы і што адзінства дэмакратый свету супраць агрэсіі Пуціна даказала сваю моц.

Прэм’ер Іспаніі Педра Санчэс, хоць і не змог прыехаць з-за паломкі самалёта, падтрымаў ідэю трансатлантычнага адзінства.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, у сваю чаргу, адзначыў, што гарантыі павінны быць рэальнымі і эфектыўнымі, а не паўтараць памылкі Будапешцкага мемарандуму.

Сустрэча «Кааліцыі ахвотных» была накіраваная на ўзмацненне падтрымкі Украіны, уключаючы бяспеку, вайсковую дапамогу і міжнароднае ўздзеянне на Расію.

Каментары4

  • Барадзед
    04.09.2025
    Не хотят они ввязываться, боятся обжечься.
  • Стенограмма
    04.09.2025
    Блаблабла несокрушимая поддержка ля ля ля мы решительно на стороне Украины. Ча ча ча мы не прекратим поставлять вооружения, тю тю тю все присутствующие согласны что Путин оборзел, фа фа фа отправим войска в Украину (чур не я!!!! Я в домике!!).
  • Не факт, что не струсят снова
    04.09.2025
    Не прошло и 4 года, как Европа на что то решилась. Стыд и позор.

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Усе навіны →
Усе навіны

Як Джэнсэн Хуанг адкрыў Кітаю абводную дарогу да ўдзелу ў ШІ-гонцы5

У Гродне раварыст насмерць збіў пенсіянера2

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі пашкоджанняў Крымскага моста пасля ўкраінскай атакі5

Аляксандр Ярашук: Мяне бессэнсоўна ламаць — я не здраджу сваім прынцыпам і каштоўнасцям2

Беларус на юнацкай Алімпіядзе заваяваў бронзу ў брэйкінгу. Вось як яго сустрэлі дома2

У Малдове адмянілі канцэрт беларускага музыкі ДзіДзюЛі пасля зваротаў украінскіх дыпламатаў24

Пад Уроцлавам знайшлі магілу аднаго з пачынальнікаў Слуцкага паўстання. Пасля вайны ён схаваўся ў Сілезіі і выдаваў сябе за матэматыка са Львова2

ЕС уводзіць санкцыі супраць заснавальніцы Wildberries Таццяны Кім8

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»21

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць