Грамадства

СК перадаў у Генпракуратуру дакументы на экстрадыцыю Ціханоўскай

Следчы камітэт перадаў у Генеральную пракуратуру дакументы на экстрадыцыю Святланы Ціханоўскай. Ведамства сёння паведаміла, што завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да чатырох давераных асоб Ціханоўскай.

Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да чатырох давераных асоб Святланы Ціханоўскай, паведамляе ведамства. Гэтыя абставіны сталі вядомыя падчас расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага і вылучаныя ў асобную вытворчасць.

«Праваахоўнікі атрымалі інфармацыю аб тым, што асобы з найбліжэйшага атачэння Святланы Ціханоўскай рыхтуюцца да масавых беспарадкаў і захопу будынкаў дзяржаўных органаў на тэрыторыі Гомеля [размова пра пачатак жніўня]. Для ажыццяўлення плана апошнія шукалі ахвотных сярод былых вайскоўцаў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. З мэтай прапрацоўкі і падрабязнага планавання сваіх дзеянняў, абвінавачаныя 5 жніўня арганізавалі сустрэчу, на якой прысутнічала, у тым ліку, сама Ціханоўская», — сказана ў паведамленні.

Ведамства публікуе відэазапіс: «Згодна з заключэннем фонаскапічнай экспертызы, галасы на відэазапісы належаць абвінавачаным, экс-кандыдату і яе давераным асобам».

«Абвінавачаныя з яе ўдзелам абмяркоўвалі план па арганізацыі масавых беспарадкаў у Гомелі, а таксама захопу будынкаў адміністрацый і выканкамаў, прызначэнні замест кіраўнікоў і старшыняў сваіх асоб.падтрымаўшы план, яна пагадзілася выдаць грашовыя сродкі на закупку электрашокераў, газавых балончыкаў, рацый, мегафонаў, мікрафонаў, іншых прадметаў і прылад, прызначаных для здзяйснення злачынства», — распавялі ў Следчым камітэце.

Асноўных фігурантаў затрымалі з 6 па 8 жніўня. Ім прад'яўленае выстаўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да масавых беспарадкаў) і па ч.1 арт. 13, ч. 1 арт. 292 (падрыхтоўка да захопу будынкаў і збудаванняў) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Усе знаходзяцца пад вартай.

У Следчым камітэце таксама заявілі, што Ціханоўская цяпер абвешчаная ў вышук. Адпаведныя дакументы на яе экстрадыцыю перададзеныя ў Генеральную пракуратуру.

Расследаванне крымінальнай справы завершана. Матэрыялы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

Каментары

Цяпер чытаюць

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»11

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр былы міністр абароны Расіі Сяргей Іваноў18

Украіна і Расія абмяняліся ваеннапалоннымі

Ксюша з СМА, за лёсам якой сачыла ўся краіна, атрымала выратавальны ўкол Zolgensma7

Статкевіч: Палохаць украінцаў танкамі на прыпяцкіх балотах тое самае, што палохаць вожыка голай задніцай15

МТС змяняе лагатып9

Навукоўцы змаглі прачытаць тэксты папірусаў, абвугленых падчас вывяржэння Везувія4

Гул беспілотніка і гук выбуху чулі ў Гомелі ў гэтую ноч8

Каля рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна на Валдаі перакрылі 90 кіламетраў федэральнай трасы5

Мінімум 27 беларускіх вайскоўцаў зняволеныя па палітычных прычынах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»11

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць