Грамадства

«Цэнтр гарадскога жыцця» ў Гродне ўсё ж ліквідуюць

Эканамічны суд Гродзенскай вобласці пакінуў у сіле рашэнне — ліквідаваць «Цэнтр гарадскога жыцця». Другое пасяджэнне па разглядзе апеляцыйнай скаргі дырэктара «Цэнтра» Паўла Мажэйкі прайшло 21 чэрвеня, піша hrodna.life.

hrodna.life

«У сённяшняй беларускай рэальнасці было ясна, што гэты працэс будзе далёкім ад аб’ектыўнага разгляду. Але мы змагаліся да апошняга. Таму што рашэнне па гэтай справе так ці інакш будзе ўплываць на крымінальную справу, якая заведзена супраць мяне з Алесем Пушкіным. Я досыць спакойна стаўлюся да ліквідацыі юрыдычнай асобы, бо гэта проста запіс ў дзяржаўным рэестры. Важна думаць і змагацца за тое, каб Алесь Пушкін быў на волі», — сказаў Hrodna.life дырэктар «Цэнтра гарадскога жыцця» Павел Мажэйка.

На папярэднім пасяджэнні 18 чэрвеня Павел Мажэйка сцвярджаў, што рашэнне аб ліквідацыі «Цэнтра гарадскога жыцця» ад 12 мая трэба адмяніць, бо звесткі, якія тады прадставіў пракурор, нічым не пацвярджаюцца. У адказ на гэта пракурор Юрый Семянчук прадставіў суду раздрукаваны артыкул з Вікіпедыі з біяграфіяй партызана-антысаветчыка Яўгена Жыхара.

На другім пасяджэнні пракурор Юрый Семянчук дадаткова прадставіў суду выпіску з «Большой Российской Энциклопедии». У ёй тлумачылася, што такое «Абвер» і пра яго дзейнасць.

На просьбу даць альтэрнатыўныя факты з біяграфіі Яўгена Жыхара Павел Мажэйка прадставіў суду фотаздымак стэнда з Пастаўскага раённага краязнаўчага музея. Там была размешчана біяграфія і партрэт Яўгена Жыхара. Павел папрасіў звярнуць увагу на тое, што размяшчэнне такой інфармацыі ў дзяржаўнай установе не выклікала ніякіх пытанняў. Таксама Павел прадставіў артыкул з «Радыё Свабода», у якім была размешчана біяграфія Яўгена Жыхара.

***

«Цэнтр гарадскога жыцця» — гэта прыватная адукацыйна-культурная пляцоўка. Тут прайшлі сотні мерапрыемстваў, выступалі музыкі, праходзілі заняткі курсаў беларускай мовы «Мова Нанова», вясной 2020 года збіралі ахоўныя экраны для медыкаў.

На кіраўніка пляцоўкі Паўла Мажэйку, мастака Алеся Пушкіна і «іншых асоб» 26 сакавіка завялі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 КК нібыта за дзеянні, накіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму. Парушэннем палічылі выставу, на якой быў партрэт беларускага партызана.

30 красавіка пракурор Гродна Клішын звярнуўся ў Эканамічны суд з просьбай ліквідаваць прыватную ўстанову «Цэнтр гарадскога жыцця». Прычына — выстава Алеся Пушкіна. У пазове Клішын спасылаўся на арт.81 Кодэкса аб культуры, згодна з якім дзейнасць культурнай установы можна забараніць, калі яна прапагандуе экстрэмісцкую дзейнасць.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам42

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам

Усе навіны →
Усе навіны

Парадокс: брыльянты патаннелі ўдвая, а пярсцёнкі даражэюць. Чаму?2

За небяспечны трэнд з сацсетак беларусам пагражаюць штрафамі2

ЗША і Еўропа не спадзяюцца дамовіцца з Пуціным і рыхтуюцца да працяглай вайны4

1 верасня на Гомельшчыне быў збой у працы пасажырскіх цягнікоў. Прычынай стаў выбух у Расіі1

Жыхар Добруша знайшоў у лесе гіганцкі баравік ФОТАФАКТ

Вытворчасць шампанскага ў Францыі праз спёку скароціцца амаль удвая

У аэрапортах Вялікабрытаніі ўзнік хаос пасля масавага тэхнічнага збою

Лукашэнка вечарам сустрэўся з Вальфовічам6

Сяргей Ціханоўскі: Пасля ўчынку Пачобута адмоў беларусам у прытулку будзе яшчэ больш69

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам42

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць