Свет

ЗША і Канада пашырылі санкцыі супраць беларускага рэжыму

ЗША пашырылі санкцыі ў дачыненні да беларускага рэжыму. Адпаведны ўказ падпісаў сёння Джо Байдэн, паведамляе Белы дом.

Ва ўказе дзеянні беларускага рэжыму, у тым ліку «супрацьпраўныя і рэпрэсіўныя» дзеянні пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, сфальсіфікаваныя выбары і падзеі пасля іх, уключаючы знішчэнне палітычнай апазіцыі і арганізацый грамадзянскай супольнасці, пагроза міжнароднай бяспецы палётаў, названыя «незвычайнай і надзвычайнай пагрозай нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы ЗША».

Санкцыі ЗША закранулі 23 фізічныя і 21 юрыдычныя асобы, сярод якіх НАК і «Беларуськалій».

Хто трапіў пад санкцыі ЗША:

Аляксей Аўраменка, Сяргей Аземша, Андрэй Бунакоў, Канстанцін Бычак, Леанід Чура, Генадзь Давыдзька, Глеб Дрыль, Алег Гайдукевіч, Дзмітрый Гара, Ігар Кенюх, Вячаслаў Харанека, Уладзімір Лапір, Ігар Ляшэнка, Андрэй Рыбакоў, Дзмітрый Шакута, Алег Шандаровіч, Яўген Шапецька, Дар'я Шманай, Арцём Сікорскі, Мікалай Варабей, Анатоль Васільеў і Карыч Нябойша.

Юрыдычныя асобы, якія патрапілі пад санкцыі ЗША:

Белнафтагаз, Беларуськалій, Белказтранс, Белказтранс Украіна, Абсалютбанк, Энерга-Ойл, Новая нафтавая кампанія, Dana Holdings, АУС Гомельскага выканаўчага камітэта, Dana Astra, Следчы камітэт, Bremino Group, Белінтэст-Робаба, Zomex Investment, Інтэр Табака, Новая нафтавая кампанія Усход, НАК РБ, Інтэрсэрвіс, тытунёвая фабрыка «Нёман», Спартыўны клуб Шок.

9 жніўня Канада абвясціла аб увядзенні дадатковых санкцый супраць беларускага рэжыму. Яны закранаюць ключавыя сектары беларускай эканомікі і мінімізуюць доступ беларускіх дзяржаўных актараў да міжнародных фінансаў, гаворыцца на сайце МЗС Канады.

Санкцыі прадугледжваюць забарону на аперацыі з каштоўнымі паперамі і фінансавымі інструментамі, выпушчанымі Беларуссю, «Беларусбанкам», «Белінвестбанкам», «Белаграпрамбанкам» і іншымі арганізацыямі, якія кантралююцца ўрадам. Уводзіцца забарона на фінансаванне доўгу, страхаванне і перастрахаванне для ўрада і арганізацый, якія кантралююцца ўрадам.

Забараняецца імпарт, купля, транспарціроўка і іншыя аперацыі з экспартаванымі з Беларусі нафтапрадуктамі і калійнымі прадуктаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць