Грамадства2525

Якубовіч: Лукашэнка будзе кіраваць яшчэ 5‑6 гадоў

Галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия» Павел Якубовіч параўноўвае прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі з княжаваннем Івана Каліты: «Гэты князь за кошт самых разнастайных прыёмаў, якія не ўсім падабаюцца, змог адтэрмінаваць вайну з татарамі на некалькі пакаленняў».

Галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия» Павел Якубовіч параўноўвае прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі з княжаваннем Івана Каліты: «Гэты князь за кошт самых разнастайных прыёмаў, якія не ўсім падабаюцца, змог адтэрмінаваць вайну з татарамі на некалькі пакаленняў».

«У расійскай гісторыі мяне ўражвае лёс Івана Каліты. І справа не толькі ў тым, што гэты князь змог сабраць пад руку сталіцы мноства княжацкіх гарадоў і ў выніку стварыў моцную дзяржаву. Мяне ўражвае, што гэты князь за кошт самых разнастайных прыёмаў кіравання, якія, скажам прама, не ўсім падабаюцца, змог адтэрмінаваць вайну з татарамі на некалькі пакаленняў.

Галоўнае, што Каліта сваёй рацыянальнай і паслядоўнай палітыкай здолеў стварыць пакаленне людзей, якія змаглі выйсці на Кулікова поле і атрымаць над татарамі маральную перамогу.

У Беларусі, вядома, свая гісторыя, але я спыніўся на Каліце, бо тут мне ўяўляецца вельмі шмат аналогій з кіраўніцтвам Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Лукашэнка змог зрабіць так, што Рэспубліка Беларусь, якая гістарычна знаходзіцца паміж Масквой і заходнімі сталіцамі, якія так і не спынілі сваё геапалітычнае саперніцтва, здолела ўтрымацца і пражыць гэты перыяд з пазітыўнай скіраванасцю на ўмацаванне дзяржаўнасці, эканомікі, на павышэнне ўзроўню жыцця. Але самае галоўнае — у нас з’явілася пакаленне маладых людзей, для якіх сталі святымі такія паняцці, як «Мінск — сталіца Беларусі», «Мы беларусы». У нас ёсць свая гісторыя, сваё ўяўленне пра свет. Мы хочам быць еўрапейцамі, сябрамі ўсіх, хто жадае з намі сябраваць, людзьмі мірнымі і гордымі, якія імкнуцца да годнасці.

Праз пяць‑шэсць гадоў выйдуць на авансцэну гісторыі новыя палітыкі, якія павядуць справу далей.
Але ім застанецца ў спадчыну краіна, якая ў гістарычна вельмі складаны перыяд здолела захаваць сябе на тэрыторыі дастаткова спрэчнай у досыць складаныя часы. Вось у чым, мне здаецца, значная місія і роля Лукашэнкі.

Ад памылак ніхто не застрахаваны. Мяркую, што шмат з таго, што было зроблена, сёння прэзідэнт зрабіў бы інакш або наогул не рабіў бы.

Пятнаццаць гадоў высокай палітыкі на такой высокай пасадзе, зразумела, вельмі шмат. Але, думаю, што патэнцыял прэзідэнта далёка не вычарпаны. А тыя, хто лічаць, што могуць зрабіць больш, няхай паспрабуюць. Гэта высакародна і цалкам зразумела».

Каментары25

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Такер Карлсан абвінаваціў Зяленскага ў датычнасці да замаху на Трампа13

Калабаранта з Новай Кахоўкі, які мацюкаўся на камеру, затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»3

«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад». Ціханоўская пракаментавала вызваленне Зянковіча6

На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»19

Юрась Зянковіч выехаў у Літву6

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

Трэба стаць новым Ізраілем. У Беларусі прыдумалі, як развіваць стартапы7

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

Вушная сера можа шмат расказаць пра ваша здароўе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць