Грамадства

«На мяне самога напісалі чатыры даносы». Гісторык Ігар Кузняцоў пра злітую базу зваротаў у міліцыю і паралелі з 1930-мі

Злітая ў сетку база зваротаў у дыспетчарскую міліцыі выклікала вялікую хвалю абмеркаванняў. Шмат хто знайшоў сябе ў спісе тых, на каго «даносяць», беларусы пачалі правяраць, ці ёсць у спісе даносчыкаў суседзі і знаёмыя. Часам высвятляліся зусім цікавыя гісторыі: як маці паведаміла міліцыі пра дачку, што нібыта пайшла на мітынг. Для многіх сённяшняя сітуацыя стала своеасаблівай паралеллю з 1930-мі. Разам з гісторыкам Ігарам Кузняцовым згадваем масавае «данасіцельства» ў гады вялікага тэрору.

Цікава, што з даносамі Ігару Кузняцову давялося сутыкнуцца не толькі ў тэорыі.

«За паўтара месяца на мяне напісалі чатыры даносы ў РУУС. Гэта ад аднаго чалавека. Ён пісаў, што я рэабілітую нацызм, што дыскрэдытую беларускую ўладу. А калі на фэйсбуку я выклаў імя і прозвішча гэтага чалавека, паступіў наступны данос — прыцягнуць мяне да крымінальнай адказнасці за тое, што я назваў яго інфарматарам і разгаласіў яго асабістыя звесткі», — дзеліцца Кузняцоў.

Фота БАЖ

Як усе сталі даносіць на ўсіх?

«Ідэалогія бальшавікоў прадугледжвала барацьбу з класавымі ворагімі. Значыць, неабходна было разгарнуць непрымірымае стаўленне да іх у грамадстве, і ўлада заахвочвала любыя формы данасіцельства.

Пік даносаў прыпаў на перыяд 1937-1938 гадоў — гэта супадае з гадамі вялікага тэрору. Той жа Сяргей Даўлатаў казаў, што ў Савецкім Саюзе было чатыры мільёны даносаў. Але колькі дакладна іх было, нікто не ведае, бо архівы закрытыя», — тлумачыць гісторык.

У тыя часы былі інфарматары (тыя, хто адкрыта дзейнічаў) і даносчыкі (супрацоўнічалі з органамі таемна). Хтосьці «здаваў» знаёмых пад уплывам савецкай ідэалогіі, бо верыў, што вакол ворагі і шкоднікі. Хтосьці дзейнічаў з карысных меркаванняў: суседа забяруць — вызваліцца пакой у камунальнай кватэры. Іншыя так прасоўваліся па службе.

У Крымінальным кодексе быў артыкул 58 — за неданясенне. Калі арыштоўвалі мужа, жонку маглі адправіць у лагер за тое, што не паведаміла пра «ворага народу». Таму некаторыя думалі: лепш лішні раз напішу, чым потым скажуць, што не выкрыў свайго суседа.

«Іншае пытанне, што не ўсе рабілі гэта добраахвотна. Кагосьці арыштоўвалі — і ён мог даць паказанні пад катаваннямі на 10-20 чалавек.

Не буду называць прозвішча, але адзін з беларускіх пісьменнікаў падпісаў спісы па даносах на 328 чалавек. У людзей выбівалі гэтыя паказанні, і не наша права асуджаць персанальна таго, хто гэта зрабіў. Трэба асуджаць сістэму, якая гэта парадзіла і прымусіла людзей пераступаць рысу і станавіцца фактычна злачынцамі.

Напісанне даносаў не гарантавала асабістую бяспеку таму, хто гэта рабіў. Так, быў перыяд калі іх актыўна заахвочвалі, а потым план на арыштах павялічваўся, і яны самі траплялі пад гэты молах. Гэта адна прычына. А другая — даносчыкі станавіліся небяспечнымі сведкамі, таму з імі распраўляліся», — кажа ігар Кузняцоў.

«Сусед паліто дарагое носіць, адкуль у яго такія грошы?»

Практыка даносаў была шырокай сярод партыйных кіраўнікоў і творчай інтэлігенцыі.

«Згадаць, напрыклад, дакладную запіску на імя Панамарэнкі ў 1938 годзе, дзе пералічаецца каля 30 прозвішчаў — у тым ліку Янка Купала, Якуб Колас, Кандрат Крапіва. У запісцы паведамлялася, што яны з’яўляюцца нацдэмамі.

Але, калі глядзець па колькасці рэпрэсаваных, будзе іншая карціна. У 1937-1938 гадах толькі 9% прыпадае на інтэлігенцыю. Астатні 91% рэпрэсаваных — простыя рабочыя, сяляне, хатнія гаспадыні», — дзеліцца гісторык.

Курапаты

Як выглядалі даносы пры Сталіне? Маглі абвінаваціць у тым, што чалавек у калгасе падсыпае пабітае шкло ў зерне — то-бок займаецца шкодніцтвам. Ці дазваляе сабе антысавецкія выказванні: напрыклад, што жыццё ў Амерыцы лепш, чым у СССР. 

«На кожны такі данос быў артыкул Крымінальнага кодэксу. Калі кагосьці абвінавачвалі ў супрацоўніцтве з польскай разведкай, гэта ўжо расстрэльны артыкул. Хоць былі і бытавыя даносы, чалавек мог паскардзіца на суседа: ён паліто дарагое носіць, адкуль у яго такія грошы? — расказвае Ігар Кузняцоў. — Многіх абвінавачвалі ў злачынствах, якія яны не здзяйснялі.

Не думаю, што бацькі на дзяцей часта даносілі. Гэта магло здарацца ў парыве эмоцый. Пасварылася маці з дачкой — і вырашыла праявіць свой грамадзянскі доўг. А калі дачку арыштавалі і далі рэальны тэрмін, шкадавала, што паддалася злосці.

«Проста моцна выпіла». Маці расказала, навошта здала дачку міліцыі ў жніўні 2020-га

Хаця былі тыя, хто шчыра лічыў, што дзеці з’яўляюцца шпіёнамі замежнай разведкі ці вядуць антысавецкую прапаганду і іх трэба пакараць па ўсёй строгасці.

Да 1934 года даносы фармальна правяралі і нават былі рэдкія выпадкі, калі казалі, што напісанае не адпавядае рэчаіснасці. У перыяд вялікага тэрору, калі машына працавала на поўных абаротах, было не да таго. Паступіў данос — арыштаваць. Любыя паказанні можна было выбіваць у ходзе следства. 

Чытаеш архіўна-следчую справу. Першы пратакол: «Вы з’яўляецеся ўдзельнікам польскай арганізацыі вайсковай?» — «Канечне, не». На другі дзень чалавек кажа, што не проста ўдельнічаў, але і завербаваў іншых. На трэці — што іх шырокая сетка ставіла мэтай падрыхтоўку забойства Сталіна».

Калі б даносы не насілі масавага характару, ці быў бы вялікі тэрор?

Публічна даносы вельмі рэдка асуджаліся — той, хто выступаў з крытыкай, рызыкаваў аказацца на месцы таго, на каго пісалі дакладныя. Асуджалі за закрытымі дзвярыма — на кухні, з суседам, якому давяралі.

«Узнікае пытанне: а калі б даносы не насілі такога масавага характару, ці быў бы вялікі тэрор, калі мноства людзей было расстраляна ці адпраўлена ў ГУЛАГ? Быў бы. Даносы проста дапамагалі хутчэй арганізоўваць гэты працэс. Стваралі патрэбны фон, каб нагнятаць настроі.

Некаторыя кажуць: вось архіў КДБ адкрыецца, усю праўду даведаемся. Я не ўпэўнены, што гэта ўсё праясніць. Так, спісы агентуры зможам пабачыць.

Але ж былі людзі, якіх упісвалі для колькасці, а яны ўяўлення не мелі, што лічацца агентамі НКУС. А іншыя ў спісы не трапілі ці былі ў звышсакрэтных дакументах, якія знішчылі ў той час. І як мы будзем ацэньваць?

Гэта вельмі складаны працэс. Вінавата ў гэтым кіраўніцтва, якое стварыла сістэму і матывавала такія дзеянні. А ўсе астатнія былі ахвярамі», — лічыць гісторык.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі9

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі

Усе навіны →
Усе навіны

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю39

У Кеніі раптоўна загінулі 15 сланоў. Перад смерцю ў іх быў параліч

Беларуска хацела выехаць з Беларусі па замежным пашпарце. Яе не пусцілі2

Найдаражэйшы дом чэрвеня ў Мінску прадалі амаль за 400 тысяч даляраў

Белы дом абвінаваціў у сітуацыі ў Сеуце прыхільнікаў «ультралевай глабалісцкай палітыкі»7

На Вячы па цане катэджа прадаецца вядомая база адпачынку

Махляры сталі лавіць беларусаў каля банкаматаў6

ФІФА хоча павялічыць колькасць зборных на мундыялі да 64‑х2

Жыхара Жлобіна асудзілі за пратэсты, хоць тэрмін даўніны павінен быў выйсці. Як такое магчыма?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі9

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць