Усяго патроху

Кошцы, якая страціла лапку, упершыню паставілі пратэз беларускай вытворчасці

Унікальную аперацыю правялі ветэрынары ў Гродне.

У адной з гарадскіх клінік ветэрынар з Ліды Павел Жульпа прааперыраваў кошку з Баранавіч, прывезеную валанцёрамі. Жывёла раней страціла заднюю лапку. Цяпер у кошкі зноў з'явіцца магчымасць паўнавартасна перасоўвацца, паведамляе БелТА.

Досвед пратэзавання ў ветэрынараў з Ліды ўжо быў, але раней для гэтага выкарыстоўвалі расійскія вырабы. У гэты раз тытанавыя пратэзы на 3D-прынтары аддрукавала адна з мінскіх кампаній.

«Гэта вельмі складаны, карпатлівы працэс. Раней заказвалі пратэзы ў Новасібірску. Даводзілася чакаць іх па 3-4 месяцы. Цяпер жа можам паскорыць гэтую працэдуру, ды і прасцей, калі ёсць магчымасць кантраляваць выраб», — распавёў Павел Жульпа.

Пратэзы пакрытыя спецыяльным складам, каб лепш прыжываліся да костак кошкі.

Пасля аперацыі пацыентка пачуваецца добра. Галоўны паказчык, з усмешкай адзначае ветэрынар, добры апетыт. Звычайна асаблівай фізічнай рэабілітацыі не патрабуецца, кошцы трэба проста прывыкнуць, што ў яе зноў ёсць лапка.

Удзельнічалі ва ўнікальнай аперацыі студэнты і выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. У перспектыве ва ўніверсітэце плануецца арганізаваць сучасную ветклініку, дзе будуць праводзіць і такія аперацыі з прымяненнем высокіх тэхналогій. Плануецца весці прафарыентацыю: бліжэй знаёміць школьнікаў з прафесіяй ветэрынара.

У найбліжэйшы час запланаваны яшчэ некалькі аперацый па пратэзаванні канечнасцяў у жывёл. У лісце чакання кот і сабака, што трапіў пад цягнік.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве24

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Былога ветэрынара з Барысава пакусаў бяздомны сабака, але да дактароў мужчына не пайшоў6

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс14

У Мінску мужчына збіў іншаземку ў пераходзе метро17

Гісторыі беларускіх сем’яў, якія прайшлі праз міграцыйныя турмы ЗША5

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў5

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве24

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць