Усяго патроху1616

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі

Вясной 2027 года польскі канал TVN прадставіць новы сезон рэаліці «Каралева выжывання», дзе знакамітыя жанчыны будуць змагацца за выжыванне. Адна з іх — 30‑гадовая беларуска Ксенія Нго, і яе кар’ера цяпер на ўздыме.

Фота: kseniyango / Instagram

Ксенія пакінула Беларусь, калі ёй было ўсяго 17. Дзяўчына збіралася вывучаць у Польшчы касметалогію. На той час Ксенія не ведала польскую мову, таму вучыцца было складана: дзяўчына згадвае, як вывучала фізіялогію, гісталогію і арганічную хімію, перакладаючы матэрыялы з польскай мовы на сваю і назад.

У 2019 годзе, калі Ксеніі было 23, яна адкрыла свой першы касметалагічны кабінет. Цяпер у яе ўжо іншы салон, які працуе тры гады.

У тым жа 2019 годзе беларуска сустрэла сваё каханне. Яе абраннік і будучы муж — мадэль і дыджэй Леон Мышкоўскі, сын зоркі польскай эстрады Юстыны Сцячкоўскай. Калі вы не цікавіцеся тамтэйшымі спевакамі, вы ўсё роўна маглі чуць Юстыну, бо яна двойчы ўдзельнічала ў «Еўрабачанні» ад Польшчы — у 1995 і 2025 гадах.

Ксенія і Леон пазнаёміліся ў Дзень святога Валянціна. Вось як пра гэта расказваў Мышкоўскі:

«Я пайшоў з сябрамі ў адно месца ў Варшаве, каб адсвяткаваць, што мы адзінокія. І там я сустрэў Ксенію. Мне падалося, што яна глядзіць на мяне. Падышоў да яе, пазнаёміўся, запрасіў яе да нашага століка, і мы пачалі гутарыць. 

Пазней высветлілася, што яна зусім не глядзела ў мой бок. Мой дэфект зроку ў чарговы раз мяне падвёў».

У канцы 2025‑га Леон і Ксенія заручыліся на Мальдывах, а цяпер рыхтуюцца да вяселля.

Польская свецкая хроніка рэгулярна пра іх піша. Напрыклад, у лютым 2026‑га стала вядома, што Ксенія паставіла сабе імпланты ў грудзі, аперацыю аплаціў Леон. Новыя грудзі каханай каштавалі яму больш каля 4500 еўра.

Ксенія і Леон расказалі ў інстаграме, як дзеляць агульныя выдаткі: Леон аплачвае іх будучае вяселле ў іншай краіне, арэнду кватэры і адпачынак, а Ксенія займаецца рахункамі, набывае ежу, адзенне і ўсё патрэбнае для іх катоў. Праўда, для гэтага яна выкарыстоўвае картку Леона.

Будучай свякрові нават давялося яе абараняць. На думку спявачкі, калі Леон усё аплачвае, гэта паказвае, што яна цудоўна выхавала свайго сына.

У кастрычніку Ксенія з’явілася ў навінах і як удзельніца папулярнага польскага рэаліці «Каралева выжывання» (Królowa przetrwania). Гэтае шоу збірае папулярных у Польшчы жанчын, у тым ліку зорак свецкай хронікі. Удзельніц вязуць у джунглі, дзе ім даводзіцца жыць без звыклага камфорту, сацсетак і тэлефонаў. Жанчынам трэба будзе здабываць для сябе ежу, будаваць укрыццё, праходзіць выпрабаванні і вучыцца супрацоўнічаць з іншымі ўдзельніцамі, ведаючы, што выйграе толькі адна.

Гэта ўжо чацвёрты сезон шоу, і здымаюць яго ў гэты раз у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. Прэм'ера выйдзе вясной 2027 года. Пераможца атрымае больш за 23 тысячы еўра.

Перад ад'ездам у ПАР Ксенія моцна хвалявалася:

«Ужо сам удзел у праграме выклікае ў мяне шмат эмоцый. Па-першае, стрэс, я буду пад камерамі 24 гадзіны. Па-другое, недахоп ежы, мо больш за ўсё буду сумаваць па сушы. Ну і па-трэцяе — напэўна, чакаюць мяне камары».

Для Ксеніі «Каралева выжывання» — не першы тэлепраект. Спачатку разам з Леонам яны сталі вядучымі рубрыкі пра пары ў ранішнім шоу Pytanie na Śniadanie («Пытанне на сняданак») на канале TVP2. А цяпер у тым жа шоу з’явілася рубрыка Misja ślub («Вясельная місія»), дзе рыхтуюць Ксенію і Леона да іх вяселля.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары16

  • Буэээ!..
    11.11.2026
    Дочитал до "новых грудей" за 4500 евро и, простите, дальше не смог.
  • Пан Януш
    11.11.2026
    Какая страшная особа
  • Кому это интересно
    11.11.2026
    Пустые оболочки: играют на публику роли, к которым в реальной жизни не имеют никакого отношения

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп4

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук1

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп4

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць