Грамадства

Дырэктарку арганізацыі «Геном» Дар’ю Царык арыштавалі на 8 сутак. Ператрусы прайшлі і ў яе калег

30-гадовую Дар’ю Царык затрымалі раніцай 13 студзеня ў Мінску. Акрамя таго, сёння сілавікі правялі чатыры ператрусы ў прадстаўніц праўлення арганізацыі «Радзіслава» і іх сваякоў. Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку феміністка Вольга Ланеўская.

Дар'я Царык.

Супрацоўнікі ГУБАЗІКу правялі ў кватэры Царык ператрус, а потым павезлі на допыт. Ужо ў Першамайскім РУУС на дзяўчыну склалі пратакол па адміністрацыйнай справе.

Суд над актывісткай адбыўся ў гэты ж дзень. Вынік — 8 сутак адміністрацыйнага арышту, артыкул пакуль невядомы.

Дар’я Царык з’яўляецца дырэктаркай «Генома» (арганізацыя, якая займаецца дапамогай людзям з рэдкімі генетычнымі нейра-цяглічнымі захворваннямі), а таксама сяброўкай праўлення арганізацыі «Радзіслава» (дапамагае жанчынам і дзецям, якія сталі ахвярамі хатняга гвалту).

Таксама Ланеўская напісала ў пасце, што актывістцы і менеджарцы «Радзіславы» Вользе Гарбуновай працягнулі арышт.

Вольга Гарбунова — актывістка ў сферы гендэрнага раўнапраўя, раней кіравала «Радзіславай».

Вольгу затрымалі 9 лістапада. На гэты момант ёй выстаўленае абвінавачванне паводле двух артыкулаў: ч. 1, 2 і 3 арт. 293 КК аб масавых беспарадках і ч. 1 і 2 арт. 342 КК аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх. Актывістку прызналі палітвязнем.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць