Улада

Ці зможа прэзідэнт займаць пасаду старшыні УНС? Не, не зможа. Але Лукашэнка — зможа

На нарадзе ў Лукашэнкі, дзе абмяркоўвалі праект змяненняў у Канстытуцыю, падыскутавалі аб магчымасці сумяшчэння пасад прэзідэнта і старшыні УНС. І яшчэ больш усё заблыталі.

Член Канстытуцыйнай камісіі Рыгор Васілевіч звярнуў увагу на пытанне, звязанае з магчымасцю для прэзідэнта адначасова ўзначальваць Усебеларускі народны сход, піша Белта.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым адзначыў, што прапанова па сумяшчэнні пасад прэзідэнта і старшыні УНС была б прынцыповым змяненнем падрыхтаванага ўжо праекта.

«Зыходзім з таго, што прэзідэнт не можа займаць іншыя пасады», ‒ сказаў Лукашэнка.

Але дадаў:

«Прадастаўлена гэта права першаму прэзідэнту, цяперашняму. Чаму? Зыходзілі з таго, што цяперашні прэзідэнт нясе адказнасць за гэту Канстытуцыю і выбудоўванне таго, як будзе жыць наша краіна пасля таго, як мы ўсё наша жыццё і законы падгонім пад тую Канстытуцыю,

‒ патлумачыў ён выключэнне для сябе. ‒ Каб не было раздваення: прэзідэнт адно, а старшыня УНС ‒ другое».

То-бок, для Лукашэнкі патрэбна, каб не было «раздваення: прэзідэнт адно, а старшыня УНС ‒ другое», але што тычыцца іншага прэзідэнта, то тут логіка зусім іншая.

«Незразумела, які будзе заўтра прэзідэнт. Таму патрэбны стрымкі, процівагі,

‒ сказаў Лукашэнка. ‒ І мы знайшлі іх у выглядзе УНС у тым ліку. Калі ўсё гэта «зліваем» на прэзідэнта, то якія будуць стрымкі і процівагі?»

Ускладніла сітуацыю намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Чупрыс. Яна прапанавала, у тым ліку на будучае, усё ж замацаваць у Канстытуцыі магчымасць старшынства прэзідэнта на УНС, калі ён будзе выбраны на гэту пасаду.

«Такія ж прапановы некаторыя грамадзяне агучвалі. Я прынамсі тысяч пяць прагартала сама. Не скажу, што яны мелі масавы характар, але асобныя грамадзяне, задумваючыся над магчымымі праблемамі ў частцы кіравання краінай, прапаноўвалі такія меркаванні», ‒ сказала яна.

Вольга Чупрыс лічыць, што на пэўным этапе гэта можа паслужыць стварэнню адзінага цэнтра сілы, калі ў гэтым будзе неабходнасць.

«Дык мы ж гаварылі аб тым, што гэта нам не трэба. У нас ёсць цэнтр сілы. Але УНС — гэта орган, які павінен умяшацца ў патрэбны момант ‒ адрэагаваў Лукашэнка. ‒ Ёсць такі пункт гледжання. І ў чымсьці вы маеце рацыю. Але тут нам трэба ўжо рабіць рашучы крок, калі мы ідзём на тое, каб забяспечыць стрымкі-процівагі. Тут ужо не трэба прывязваць да кіраўніка дзяржавы гэты орган. Гэта прынцыповае пытанне. Адно з вельмі прынцыповых».

«Я пакуль не перакананы ў тым, што нам трэба зноў усё, як цяпер, завязаць на прэзідэнта. Тады адна з важнейшых прычын змянення Канстытуцыі страчваецца», ‒ дадаў Лукашэнка.

Яшчэ адной дыскусійнай тэмай на нарадзе стала пытанне работы прававой сістэмы. «Закладваецца падыход, што ўказы прэзідэнта павінны адпавядаць законам. Тады гэта парламенцкая рэспубліка. Канструкцыя ўжо зусім іншая. Ёсць указы, якія выдаюцца на аснове Канстытуцыі, тады яны на адным узроўні з законам. Ёсць указы, якія выдаюцца на аснове законаў, тады яны маюць падзаконны характар», ‒ сказаў Рыгор Васілевіч.

Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся, што гэта пытанне трэба дадаткова сур'ёзна прааналізаваць. «Нешта тут, што выклікае насцярожанасць, ёсць. Рыгор Аляксеевіч, відаць, мае рацыю. Трэба нам паглядзець. Можа, нам неяк размежаваць тут сферу нарматворчасці і прымянення нарматыўных актаў, ‒ сказаў ён. ‒ Трэба паглядзець, каб мы сапраўды вось гэтым адным крокам не знішчылі прэзідэнцкую рэспубліку».

УНС зможа адмяніць рашэнне любога дзяржаўнага органа, акрамя суда

Лукашэнка пра прыняцце новай Канстытуцыі: Калі ўжо шчыра, то мне гэты працэс абсалютна не патрэбны

Каментары

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць