Свет

На расійскай Радзе бяспекі абмеркавалі прызнанне «ДНР» і «ЛНР». Усе за, рашэнне будзе прынятае сёння

На сённяшняй тэрміновай нарадзе расійскай Рады бяспекі, якая адбылася пад старшынствам Уладзіміра Пуціна, абмяркоўваліся перадусім пытанні абвастрэння сітуацыі на Данбасе і прызнання незалежнасці самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР».

Выступалі, акрамя самога расійскага прэзідэнта, міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў, намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Казак, дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў, міністр абароны Сяргей Шайгу, намеснік старшыні Рады бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў, старшыня Дзярждумы Вячаслаў Валодзін, старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Матвіенка, сакратар Рады бяспекі Мікалай Патрушаў, прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін, дырэктар Службы знешняй разведкі Сяргей Нарышкін, міністр унутраных спраў Уладзімір Калакольцаў, кіраўнік Расгвардыі Віктар Золатаў.

Усе, хто выступаў, аднагалосна выказаліся за прызнанне «ДНР» і «ЛНР», ужывалі выразы «карныя аперацыі», «фашысцкі бандэраўскі рэжым», «нацысцкія кіеўскія ўлады» і г. д.

Аляксандр Бортнікаў заявіў сярод іншага пра тое, што ў палон узяты ўкраінскі вайсковец, які нібыта ўдзельнічаў у гэтых аперацыях.

Усімі выступоўцамі рабіўся акцэнт на «несамастойнасці» Украіны, на тым, што за іх спінай нібыта стаяць ЗША і іншыя краіны Захаду і калі пра нешта гаварыць, то толькі з імі.

Віктар Золатаў, у мінулым кіраўнік аховы Уладзіміра Пуціна, а цяпер кіраўнік унутраных войскаў, сказаў, што няма расійска-ўкраінскай мяжы, а ёсць фактычна расійска-амерыканская.

Падкрэслівалася, што Мінскія пагадненні зайшлі ў тупік, Украіна іх не збіраецца выконваць. Шмат казалася высакапарных слоў пра пакуты «народа Данбаса», адзначалася, што многія з яго жыхароў грамадзяне Расіі. Расія ўжо некалькі гадоў як вядзе кампанію прыняцця жыхароў Данбаса ў сваё грамадзянства.

Пуцін сказаў, што пытанні прызнання «ДНР» і «ЛНР» нібыта не абмяркоўваліся ў іх колах раней, таму трэба наконт яго ўсім выказвацца тут.

Пэўным дысанансам прагучаў выступ дырэктара Службы знешняй разведкі (СВР) Сяргея Нарышкіна. 

Нарышкін сказаў, што, маўляў, трэба выставіць Украіне ультыматум — каб яна фактычна капітулявала і выканала Мінскія дамоўленасці, а калі не выканае, то тады прызнаваць «рэспублікі». З вуснаў Нарышкіна прагучалі нават словы пра непасрэднае ўключэнне «ЛНР» і «ДНР» у склад Расіі. Пуцін, аднак, падкрэсліў, што гаворка ідзе толькі пра прызнанне «незалежнасці».

Нарышкін збіўся і стаў няўпэўнена мармытаць, што ён таксама.

Уладзімір Калакольцаў зрабіў прапанову, што трэба прызнаваць самаабвешчаныя «рэспублікі» не толькі ў тых межах, якія яны сёння рэальна кантралююць, але і цалкам Данецкай і Луганскай абласцей. 

У выніку Пуцін паабяцаў прыняць рашэнне адносна прызнання незалежнасці «ДНР» і «ЛНР» сёння.

Хутчэй за ўсё, нарада з Пуціным прайшла днём і была паказаная ў запісе: журналісты заўважылі, што гадзіннік Сяргея Шайгу паказваў 12:47 (на пяць гадзін менш). Таксама ў кадр трапіў генпракурор Ігар Красноў, які ідзе ад трыбуны, але ягоны выступ не паказалі.

Чытайце таксама: Галоўнае пытанне зараз — у якіх межах Расія прызнае так званыя «Данецкую» і «Луганскую народныя рэспублікі»

Каментары

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць