У Беларусі пачалі блакаваць сайты з пірацкімі фільмамі і серыяламі
У спіс блакавання для правайдараў трапілі сайты rezka.ag, baskino.me і kinogo.zone.
Афіцыйна гэта робіцца па рашэнні Міністэрства інфармацыі Беларусі.
Але, магчыма, прычына — палітычная. Рэч у тым, што перад многімі фільмамі, спампаванымі з гэтых рэсурсаў, ідзе рэклама з заклікам выходзіць на плошчы сваіх гарадоў і выступаць супраць вайны ва Украіне.
Таксама Мінінфарм заблакаваў сайты ўкраінскіх СМІ nv.ua, focus.ua і obozrevatel.com.
Самы зручны VPN. Расказвае практык
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары