Грамадства

«Людзі ішлі менавіта да яго. Ну, а цяпер вось так…» Што адбываецца ў лякарнях, артапеды з якіх затрыманыя

Больш за дзесяць дзён прайшло з таго дня, як у краіне масава затрымалі траўматолагаў-артапедаў (па розных даных — ад 25 да 50 чалавек). Афіцыйных каментарыяў на гэты конт да гэтага часу няма. «Зеркало» даведалася, што цяпер адбываецца у бальніцах, дзе адсутнічаюць дактары.

У 11-й гарадской бальніцы Мінска, па інфармацыі ад чытачоў, затрымалі двух урачоў-артапедаў. Аперацыі па пратэзаванні суставаў тут праводзіліся толькі платна. Да нядаўняга часу. Але больш за тыдзень таму іх паставілі на паўзу. Прычым усе.

«Пасля 4 траўня тэлефануйце, і мы вырашым ужо, на які час», — распавялі ў прыёмнай.

Па словах аднаго з супрацоўнікаў лякарні, з прыходам новага галоўнага ўрача колькасць аперацый тут прыкметна вырасла: з 1-3 у тыдзень да 2-3 у дзень.

«Людзі ішлі менавіта да яго, — тлумачыць работнік. — Ну, а цяпер… Цяпер вось так…»

У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, наколькі вядома, затрымалі чацвярых урачоў. У цэнтры спецыялізуюцца толькі на бясплатных аперацыях. Іх працягваюць рабіць. Праўда, чарга вялізная.

«Запіс на кансультацыю — сярэдзіна чэрвеня, а чарга на аперацыю — 4 гады», — растлумачылі ў цэнтры.

У Мінскай абласной бальніцы аперацыі па эндапратэзаванні праходзяць па плане. Праўда, да двух загадчыкаў артапедычных аддзяленняў цяпер не трапіць. Адзін «у адпачынку на нявызначаны тэрмін». Другога на працоўным месцы таксама няма і, па словах супрацоўнікаў, не будзе.

«Вы ўжо яго не знойдзеце тут», — уздыхнулі калегі доктара ў ардынатарскай і паклалі слухаўку.

Чэргі ў абласной бальніцы вялікія. У сакавіку лекары ставілі пратэзы тазасцегнавых суставаў тым, хто запісваўся ў красавіку 2019 года, а каленныя — тым, хто адпраўляў заяўку ў чэрвені 2017 года.

Крыху лепшая сітуацыя ў Віцебскай абласной бальніцы. Аперацыі па пратэзаванні сцегнавога сустава робяць тым, хто стаў у чаргу з 2019 года, а каленнага — з 2018-га. Аднак запісацца можна далёка не да ўсіх лекараў. Напрыклад, да загадчыка траўматалагічнага аддзялення нельга.

«Яго цяпер няма, аперацыі робяць іншыя лекары… — тлумачаць у бальніцы. — Чаму няма? Па пэўных абставінах».

Між тым, чэргі ў некаторых абласных бальніцах вялізныя нават пры наяўнасці спецыялістаў. Так, напрыклад, у Гомельскай бальніцы № 1 цяпер праводзяць аперацыю па пратэзаванні каленнага сустава пацыентцы, якая запісалася ў верасні 2014 года.

То-бок сітуацыя з пратэзаваннем у краіне і так была няпростай, а цяпер сілавікі яе яшчэ ўскладнілі.

Чытайце таксама: 

«Справа траўматолагаў»: людзей не выпускаюць праз 10 сутак, сталі вядомыя дэталі абвінавачвання

Каментары

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць