У Баранавічах адкрылі мемарыял у гонар загінулых год таму лётчыкаў ФОТА

У Баранавічах адкрылі мемарыял у гонар загінулых лётчыкаў-герояў Беларусі маёра Андрэя Нічыпорчыка і лейтэнанта Мікіты Куканенкі. Адкрыццё мемарыяла прымеркавалі да гадавіны трагедыі. Удзел у адкрыцці ўзяў міністр абароны Віктар Хрэнін.
«Адкручваючы назад падзеі таго дня, аналізуючы дзеянні Андрэя і Мікіты, я не раз задаваўся пытаннем, а ці маглі яны паступіць інакш? Не. Не маглі. Яны занадта моцна шанавалі гонар афіцэра і жыццё людзей, якіх яны абаранялі. Іх выбар — гэта выбар герояў і сапраўдных мужчын», — сказаў Віктар Хрэнін.



19 мая 2021 года падчас выканання вучэбна-трэніровачнага палёту разбіўся самалёт Як-130 Лідскай штурмавой авіябазы. Лётчыкі, камандзір звяна вучэбна-баявой эскадрыллі 116-й штурмавой авіяцыйнай базы маёр Андрэй Нічыпорчык і лейтэнант Мікіта Куканенка, загінулі.
Паводле паведамленняў Мінабароны, яны выявілі тэхнічную няспраўнасць, і адводзілі самалёт ад населенага пункта.
-
У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?
-
У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
-
Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары