Грамадства

Азаронак патрабуе зачыніць мінскі бар «Каліноўскі» — нібыта праз нацыянальны канфлікт. Расказваем

Заўвага ў сацсетках прыцягнула ўвагу дзяржаўных прапагандыстаў да бара «Каліноўскі». Цяпер яны патрабуюць закрыцця «русафобскай забягалаўкі». 

«Вось у гэтую ўстанову ў горадзе Мінску нас не пусцілі па нацыянальнай прыкмеце», — падпісаў ролік у Тыктоку Нурлан Сафараліеў, адзначыўшы, што ахоўнік пагражае і груба сябе паводзіць.

@nurlan4ik_

Вот Вам и толерантность о которой все кричат)

♬ оригинальный звук - Nurlan

Сафараліеў — азербайджанец, які жыве ў Мінску. Скончыў факультэт міжнародных адносін БДУ, цяпер, як пазначае сам Нурлан, «ІТ-распрацоўшчык на фрылансе, перакладчык і трэнер па боксе». У яго сацсетках лезгінка, фота з кальянам і «глыбокія думкі».

Днямі Сафараліеў з сябрамі хацеў наведаць бар «Каліноўскі» на Зыбіцкай. Не ўдалося — ахоўнік Нурлана ўнутр не пусціў. Хлопец пакрыўдзіўся на гэта ў сацсетках, дадаўшы, што прычынай нібыта стала яго нацыянальнасць.

Шчыра кажучы, з кароткага відэа Нурлана незразумела, у чым быў канфлікт паміж кампаніяй Сафараліева і аховай. Праўда, чуваць, як ахоўнік абяцае засунуць «кудысьці» хлопцу яго тэлефон.

Дык а што здарылася? 

Дазваніўшыся па адным з нумароў, пазначаных як кантакты бара «Каліноўскі», карэспандэнт «Нашай Нівы» папрасіў прадстаўнікоў бара пракаментаваць гісторыю. Суразмоўца папрасіў звязацца з ім пазней, пасля чаго перастаў выходзіць на сувязь.

Але ж у той жа вечар у інстаграме бара «Каліноўскі» з’явіўся пост з выбачэннямі. Паводле яго, ахоўнік быў звольнены.

«Наша Ніва» звязалася з Сафараліевым і яго сябрам, каб пачуць іх версію падзей. Хлопцы сказалі, што пакуль не гатовыя даваць каментары. Адзначылі толькі, што не хацелі б нейкіх негатыўных наступстваў для бара і яго работнікаў. 

Вось толькі выглядае, што негатыўныя наступствы ўжо не спыніць. Бо Азаронак і іншыя прапагандысты схапіліся на гэтую гісторыю. Патрабуюць, як звычайна, закрыцця і арыштаў.

«Беларусы не маюць намеру трываць нацыяналістычную, антыпрэзідэнцкую, русафобскую забягалаўку і чакаць «піўнога путчу». Моладзевы парламент адправіў афіцыйны зварот адказным таварышам з патрабаваннем неадкладна закрыць гэтую дрэнь.

А кіраўнікі любімай установы Матолькі, якія праводзяць палітыку дыскрымінацыі па нацыянальнай прыкмеце, на мой погляд, добра б глядзеліся на фоне дзвярэй, — напісаў у сваім канале Азаронак, намякаючы на «пакаяльны кабінет» палітычнай паліцыі. — 

Улічваючы грамадскую значнасць, спадзяюся, што папяровай цяганіны і бюракратыі не будзе».

Да ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў імгненна адправілі ліст з БРСМ! Чаго просяць? Таксама закрыць бар.

Тут варта адзначыць, што «Каліноўскі» — тыповая ўстанова сталічнай тусовачнай вуліцы Зыбіцкай. Кактэйлі, папса, танцы. Так, спачатку сацсеткі бара вяліся на беларускай, праводзіліся цікавыя піяр-акцыі, напрыклад, «Каліноўскі» разам з выдавецтвам «Галіяфы» запрашаў прыдумаць рэцэпт кактэйля, які згадваецца ў кнізе Кірыла Стаселькі. 

Але ўжо даўно і сацсеткі русіфікаваліся, і пра беларушчыну ў «Каліноўскім» нагадвае толькі назва. Будзем шчырымі: калі б бар сапраўды неяк прасоўваў беларускасць, у сённяшнія людажорныя часы ўлады яго б даўно закрылі. Нават у відэа Сафараліева чуваць, як у бары гучна грае песня Маргенштэрна пра «Кадзілак».

Вось толькі лукашэнкаўскіх прапагандыстаў ужо не спыніць. Яны накінуліся на бар — і выглядае, што для нянавісці ім ужо дастаткова якраз толькі беларускай назвы.

«Гістарычны персанаж заклікаў у сваіх пракламацыях «вешаць маскальскіх папоў», нацысцкія штурмавікі з батальёна ягонага імя пагражаюць зладзіць вайну ў Беларусі, а кіраўніцтва бара, названага ў гонар гэтага персанажа, выкідвае людзей «не той знешнасці». Пры гэтым ахоўнікі паводзяць сябе не лепш за польскіх шляхціцаў — вядомых быдлякоў (чытай «Тараса Бульбу»), — піша Азаронак. — 

Вядома, што дадзеная ўстанова была «культавай» ва ўсіх тых, каго цяпер прызналі экстрэмістамі і тэрарыстамі.

Дакуль?»

Нагадаем, што ў 2019-м на пахаванне парэшткаў Каліноўскага ў Вільні ездзіла афіцыйная беларуская дэлегацыя на чале з віцэ-прэм’ерам Ігарам Петрышэнкам.

Тым часам учора з бара прыбралі шыльду з назвай «Каліноўскі». 

Каментары

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць