Пракуратура знайшла на «Куфры» і ў інтэрнэт-крамах «экстрэмісцкія» кнігі. Іх знялі з продажу
Пракуратура Савецкага раёна Мінска правяла маніторынг і знайшла на інтэрнэт-пляцоўках прапановы аб продажы кніг, якія ўнесеныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, паведамляе «Зеркало» са спасылкай на прэс-службу ведамства.

«Забароненыя» прапановы знайшліся на сайце аб'яваў Kufar.by і ў інтэрнэт-крамах OZON і Bestbooks.by. Пракуратура вынесла прадпісанні, запатрабаваўшы неадкладна ліквідаваць парушэнні і «выключыць прапановы да продажу» такіх кніжных выданняў.
Пракуратура Савецкага раёна г. Мінска выявіла факты продажу на электроннай пляцоўцы kufar.by, а таксама ў інтэрнэт-крамах OZON і Bestbooks.by кніжных выданняў, уключаных у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Усе парушэнні былі ліквідаваныя. Але пракуратура пачала адміністрацыйныя працэсы па ч. 2 арт. 19.11 КаАП за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў апошнім часам былі ўключаныя раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы», кніга-зборнік інтэрв'ю з аднайменнай праграмы «Еўрарадыё» «Беларуская нацыянальная ідэя» Дзмітрыя Лукашука і Максіма Гарунова, кніга вядомага беларускага геральдыста Віктара Ляхора «Ваенная гісторыя Беларусі. Герой. Сімвал. Колеры», а таксама «Беларускі Данбас» — кніга-расследаванне палітвязняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай і яе мужа Ігара Ільяша.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары