З-за энергетычнага крызісу ў Еўропе могуць спыніць Вялікі адронны калайдар
Навукоўцы, якія працуюць на Вялікім адронным калайдары, разглядаюць магчымасць яго спынення з-за энергетычнага крызісу ў Еўрасаюзе. Пра гэта прадстаўнікі Еўрапейскай асацыяцыі па ядзерных даследаваннях (ЦЭРН) расказалі Wall Street Journal.

Навукоўцы патлумачылі, што раптоўнае адключэнне энергіі можа вывесці калайдар коштам 4,4 млрд даляраў са строю, таму, магчыма, найлепшым крокам будзе загадзя часова спыніць яго працу.
«Нас вельмі турбуе стабільнасць энергасістэмы, мы робім усё магчымае, каб прадухіліць адключэнне электрычнасці ў нашым рэгіёне», — падкрэсліў кіраўнік камісіі ЦЭРН па кіраванні энергіяй Серж Кладе.
«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу
Каментары