Брытанцы мяркуюць, што «Паўночны паток» маглі падарваць дыстанцыйна загадзя пастаўленымі мінамі
Газаправоды «Паўночны паток» і «Паўночны паток — 2» маглі быць пашкоджаныя з дапамогай дыстанцыйных выбуховых прылад, якія былі ўсталяваныя месяцы або гады таму.
Пра гэта паведаміў брытанскі тэлеканал Sky News са спасылкай на крыніцу ў Мінабароны Вялікабрытаніі.
Паводле інфармацыі крыніцы, міны маглі спусціць на марское дно на доўгай вяроўцы, выкінуць за борт лодкі або размясціць з дапамогай беспілотніка.
Суразмоўца Sky News таксама абверг версію, якая кажа, што расійская падводная лодка магла ўсталяваць выбуховыя прыстасаванні. Па яго словах, глыбіня Балтыйскага мора не дазваляе гэтага зрабіць.
-
Свет на парозе фінансавага абвалу, яшчэ больш агрэсіўны Трамп і небяспека для Тайваня. The Economist даў прагноз на 2027 год
-
Тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, цяпер сыходзіць праз карупцыйны скандал — прэзідэнт Манголіі абвясціў пра адстаўку
-
Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой
Каментары