Грамадства1414

«Устойлівае ўражанне, што фуфло». Эксперт у беспілотніках расказаў пра «канструктарскі цуд», якім пахвалілася прапаганда

«Беспілотны авіяцыйны комплекс цалкам нашай распрацоўкі і вытворчасці», — адтараторыла прапаганда пад фота Лукашэнкі на фоне памаранчавага беспілотніка. Блогеры адразу ж злавілі яе на слове, знайшоўшы кітайскі рухавік. Але абазнаныя эксперты ў беспілотнай авіяцыі патлумачылі «Нашай Ніве», што той самы «Міратворац» прыгодны хіба што для трэніровак СПА. 

Паказаны Лукашэнку дрон называецца «Міратворац». Характарыстыкі адразу пазначаныя на стэндзе пад ім. 

«Моцнае ўражанне, што нейкае фуфло. Але выглядае прыгожа», — сказаў абазнаны ў дронах эксперт, глянуўшы на гэтыя характарыстыкі. 

«45 хвілін палёту? Гэта што? Як для разведчыка — вельмі мала аўтаномнасці, як для ўдарнага беспілотніка — вельмі мала можа несці баявой нагрузкі, і не зусім ясна, куды яе чапляць. БелТА таксама паказала фота гэтага цуду тэхнікі з іншага ракурсу, і вось тут канчаткова ўсё становіцца на свае месцы», — кажа эксперт. 

Бачна, што ў гэтага беспілотніка няма аптычных сістэм, а значыць, ні за чым шпіёніць ён не можа. Ёсць сумневы, што ён можа несці таксама ракеты. А рэактыўны рухавік выдае або трэніровачную мадэль, здольную сімуляваць нейкія іншыя лятаючыя аб'екты, або дрон-камікадзэ. 

«Улічваючы вялізнае візуальнае падабенства гэтага «Міратворца» з мішэнню «Беркут-БМ», здаецца, што гэта або адзін і той жа дрон, або што гэта былая мішэнь, пераробленая ў камікадзэ, — дадаў суразмоўца. — На карысць гэтай версіі гаворыць фраза аб здольнасці «навядзення па каардынатах», што можна расшыфраваць як тое, што гэтая рэч можа быць выпушчаная па стацыянарным аб'екце». 

Паветраная мішэнь «Беркут-БМ» ад канструктарскага бюро «Беспілотныя верталёты», прызначаная для трэніровак баявых разлікаў ЗРК. Характарыстыкі гэтай машыны, паказанай у 2019-м годзе, амаль да літары супадаюць з характарыстыкамі «Міратворца». 

Сёння Лукашэнка таксама хваліўся, што Беларусь — лідар у свеце па вытворчасці беспілотнікаў, а попыт на іх вельмі вялікі. 

Раней «Наша Ніва» ўжо расказвала гісторыю стварэння ўдарных беларускіх беспілотнікаў у калідорах дзяржаўнага «Агата» і на грошы Мінабароны. 

Меркавалася, што будзе нешта кшталту «Байрактара», але распрацоўку, якая атрымалася, замоўца адмовіўся прымаць.

«Не сказаць, каб зусім не лётала, але на большае, чым палохаць варон, не надавалася», — казаў «Нашай Ніве» абазнаны ў гэтым пытанні вайсковец. 

У выніку «Агат» правёў феерычную «камерцыялізацыю» прадукту, прадпісаную ва ўмовах выдзялення фінансавання: пры продажы пакістанцам савецкіх «Букаў» агатаўскія беспілотнікі паднялі ў паветра, каб на іх прадэманстраваць працаздольнасць зенітна-ракетных комплексаў. За збітыя ў ходзе дэманстрацыі беспілотнікі з пакістанцаў узялі грошы і, такім чынам, «камерцыялізавалі» няўдалы прадукт. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары14

  • Беня
    21.10.2022
    Мощно, ярко, молодёжно. Дайте летуха.
  • Жыве
    21.10.2022
    Весь режим диктатора фуфло ,как и его окружение.
  • Айфон Плафоныч
    21.10.2022
    Ня трэба быць экпертам, каб зрабіць такія высновы. З'яўленне Лукашэнкі на прэзентацыі якоў заўгодна тэхналогіі аўтаматычна надае ёй статус фуфла

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

На Кіпры п’яны расіянін прычапіўся да п’янай украінкі. Яе спадарожнікі збілі яго на горкі яблык — можа страціць вока35

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай26

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»1

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць