Свет

Пераезд у Маямі і права бачыцца з дзецьмі. Сталі вядомыя падрабязнасці скандальнага разводу Шакіры і Жэрара Піке

Калумбійская спявачка і каталонскі футбаліст абвясцілі пра расстанне ў чэрвені пасля 12 гадоў сумеснага жыцця. Пасля перамоваў, якія доўжыліся больш за 12 гадзін, Шакіра і Жэрар Піке прыйшлі да пагаднення аб апецы над дзецьмі, каб абараніць іх ад умяшання прэсы.

Шакіра і Піке падчас сямейнага жыцця. Фота з інстаграма Шакіры.

45-гадовая калумбійская спявачка і 35-гадовы ўжо былы прафесійны футбаліст зрабілі нечаканае паведамленне пра расставанне ў чэрвені.

Згодна з пагадненнем, пасля Калядаў Шакіра пераедзе з Барселоны ў Маямі, дзе яна атрымае апеку над дзецьмі. Крыніцы, знаёмыя з пагадненнем, паведамілі іспанскім СМІ, што Піке зможа лятаць з Барселоны ў Амерыку, каб бачыць сваіх дзяцей, калі захоча, і што выдаткі будуць падзеленыя.

У нядаўнім інтэрв'ю Шакіра распавяла, што яе дзеці чуюць у школе і чытаюць непрыемныя навіны ў інтэрнэце. Таксама яна паскардзілася на паводзіны прэсы.

The Times расказвае, што ў панядзелак увечары, калі пара абмяркоўвала пагадненне ў сваім былым доме ў Барселоне са сваімі адвакатамі, на вуліцы стаялі фатографы.

У мінулы чацвер Піке нечакана абвясціў, што пакідае свой клуб «Барселона» і сыходзіць з прафесійнага футбола.

«Я ніколі не буду гуляць за іншую каманду», — сказаў ён.

Тым часам Шакіра сутыкнулася з судом у Іспаніі па абвінавачаннях у махлярстве з падаткамі. Яе абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у памеры 14,5 млн еўра ў перыяд з 2012 па 2014 год. Пракуратура патрабуе васьмі гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў памеры 23,7 млн еўра. Ёй трэба будзе вярнуцца з Маямі на суд, дата якога яшчэ не прызначана.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць