Эканоміка55

«Магніт Мінска» аказаўся нікому не патрэбны, на таргі ніхто не запісаўся

Адзін з галоўных мінскіх недабудаваных аб'ектаў-даўгабудаў так і не знайшоў новага гаспадара — набыць маёмасць, адабраную ў іранскага забудоўшчыка, ніхто не захацеў, паведамляе сайт Blizko.by. 

«Магніт Мінска», які знаходзіцца на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Тураўскага, у гэтым годзе аддалі дзяржаўнаму забудоўшчыку. Прычына — будаўніцтва гасцінічна-дзелавога комплексу яго гаспадар, АТАТ «Кейсон», так і не здолеў завяршыць.

Аб'ект, як маглі бачыць мінчукі, якія праязджаюць па праспекце, за апошнія 4 гады практычна не змяніўся, — усе абяцанні давесці справу да канца так імі і засталіся. А планы былі напалеонаўскія: іранская будаўнічая кампанія «Кейсон» (яна стварыла ў Беларусі даччынае прадпрыемства — ЗТАА «Белпарс», якое і займалася будоўляй) заяўляла пра ўзвядзенне знакавага для сталіцы краіны шматфункцыянальнага комплексу на праспекце Незалежнасці яшчэ ў 2006 годзе.

Але прайшло больш за 15 гадоў, а будынак так і не набыў завершаны выгляд. Хоць «скрынку» ўзвялі даволі даўно. Дабудаваўшы аб'ект, у ім хацелі адкрыць гатэль (па першых планах яшчэ да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года). Пазней зразумелі, што гатэляў з чатырма зоркамі ў Мінску прыкметна больш, чым турыстаў, здольных заплаціць па 100—150 даляраў за нумар, і дадалі яшчэ і гандлёвы цэнтр, і офісы, і забаўляльныя ўстановы.

Але сам будынак пры гэтым не пашыраўся і не рос увышыню, а пастаянна спрашчаўся. У выніку першапачатковы праект у форме ці то магніта, ці то падковы стаў мала падобны на няскончаны варыянт. Яго і выставілі на продаж, нягледзячы на тое, што летам Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў адабраным у іранцаў будынку трэба адкрыць гандлёвы цэнтр з таварамі беларускай вытворчасці.

Таргі прызначылі на 29 лістапада, але яны не адбыліся праз адсутнасць удзельнікаў.

Цалкам магчыма, што патэнцыйнага інвестара адпудзіла цана «незавершанага будаўніцтва» — на сайце «Белюрзабеспячэння» маёмасць ацанілі ў 9,6 млн рублёў, а неабходная сума задатку — 960 тыс. Пры гэтым пакупнік павінен быў цалкам зрабіць аплату на працягу 5 працоўных дзён.

Яшчэ адзін важны момант — ніякіх правоў на зямельны ўчастак у новага ўладальніка не будзе, гэта не прадугледжана ўмовамі таргоў.

«У цяперашні час зямельны ўчастак падлягае вызваленню ад размешчанай на ім маёмасці і прывядзенні ў стан, прыдатны для выкарыстання ў гарадской гаспадарцы», — гаворыцца ў апісанні.

Каментары5

  • Зоолук
    30.11.2022
    «Магнит Минска» оказался никому не нужен, на торги никто не записался...

    -а кому нужен такой дорогой магнитик на холодильник, который и сам уже тоже разваливается...
  • аг
    30.11.2022
    уродства наплодили , кто это говно сносить будет теперь? как и "творения" от даны с агросараями на площадях?
  • калі ў вачах ...
    30.11.2022
    аг, ніхто не будзе. Шча ў мазаічных мазгах нешта ўспыхне, з'явіцца ідэя і беларускі скінуцца на нейкую чарговую лухту. І прафсаюзы яшчэ дададуць з народных грошай.

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»27

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

Японскі мастак распрацаваў прынты для льняной калекцыі Mark Formelle3

На станцыі метро «Плошча Леніна» з’явіўся эксперыментальны турнікет5

Сабаленка: Ні расіяне, ні беларусы, ні, канечне, украінцы не хацелі вайны26

Эсэ гэтай французскай феміністкі варта пачытаць і беларускім чыноўнікам27

«Апошні трактар ​​забярэ банк». Як фермер пабудаваў унікальны бізнэс, але праз 30 гадоў усё страціць12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»27

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць