Нацыянальны банк Беларусі паведаміў пра далейшае змякчэнне ўмоў крэдытавання насельніцтва. Паводле рэгулятара, ужо істотна палепшыліся ўмовы выдачы фізічным асобам спажывецкіх крэдытаў, а таксама пазык на фінансаванне нерухомасці. Да канца 2026 года гэты працэс працягнецца.

Змякчэнне ўмоў спажывецкага крэдытавання найперш праяўляецца ў зніжэнні працэнтных ставак. Што да крэдытаў на жыллё, то беларускія банкі зменшылі патрабаванні да пазычальнікаў адносна забеспячэння крэдыту.
Нацбанк таксама чакае павелічэння попыту на крэдыты ў беларускіх рублях.
Паводле звестак банкаў, з ліпеня па верасень 2026 года сярод прадпрыемстваў знізіўся попыт на крэдыты, якія выдаюцца ў межах партнёрскіх праграм. У той жа час сярод фізічных асобаў ён вырас. Чакаецца, што напрыканцы года попыт на такія пазыкі павялічыцца яшчэ больш праз святочныя распродажы.
Каментары