Вайна33

Арастовіч распавёў, ці можа Украіна ўдарыць па Мінску, каб забіць там Пуціна

Дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч пацвердзіў у праграме «Фейгін LIVE», што УСУ спрабавалі забіць начальніка расійскага Генштаба Валерыя Герасімава падчас ягонага візіту ва Украіну, і адказаў, ці магчымы такі ўдар у Мінску па галоўнакамандуючым варожай арміі, прэзідэнце РФ Уладзіміру Пуціне.

Па словах Арастовіча, УСУ неаднаразова білі па высокіх расійскіх начальніках, якія заязджалі на ўкраінскую тэрыторыю. «Украінскае кіраўніцтва — без сантыментаў: ёсць цэль — значыць бʼюць», — сказаў ён.

«Герасімаў быў у Ізюме, і мы білі па Герасімаву. Мы накрылі штаб, у якім ён быў, разнеслі ўвесь, у нуль, там загінула дастатковая колькасць старшых афіцэраў, аховы і гэтак далей, але ён паспеў адʼехаць крыху раней», — распавёў Арастовіч.

«Вось Пуцін будзе ў Мінску, ударыце па Мінску?» — спытаў Фейгін.

«Мінск — гэта ж Беларусь. Мы не робім нічога, каб уцягнуць Беларусь у вайну, каб даць нагоду», — адказаў Арастовіч.

Па яго словах, гэта не пытанне сантыментаў. «Мы проста практычныя. Мы мэты і задачы нашы вырашаем і сродкі падбіраем у залежнасці ад таго, ці працуюць гэтыя сродкі на дасягненне мэтаў. Знішчэнне Герасімава разам са штабам працавала на дасягненне мэтаў — як мінімум збівала тэмпы расійскага наступу. Удар па Мінску, па Пуціне — невядома дакладна, дзе Пуцін будзе знаходзіцца, без гарантыі, накрываем мы яго, не накрываем — гэта будзе ўдар па сталіцы Беларусі, дружалюбнага нам народа, які акупаваны часткова расійскімі войскамі пры патуранні рэжыму, які цяпер кіруе Беларуссю. А не дай Бог загіне беларус мірны, чаго мы даможамся? Пуціна не забʼём, беларусы мірныя загінулі, і Пуцін скажа Лукашэнку: бачыш, я ж табе гаварыў. А Лукашэнка скажа сваёй арміі і народу: я ж вам гаварыў, давайце помсціць украінцам. І чаго мы дасягнём?»

На пытанне Фейгіна, што будзе, калі ўсё ж пачнецца ўварванне з боку Беларусі, Арастовіч адказаў, што на вайне як на вайне і тады гэта будзе іншая справа.

«Нават калі яны 19-га [снежня] прымуць рашэнне аб нападзе, рыхтавацца да нападу яны будуць месяцы два, а можа быць, і ўсе тры», — выказаў меркаванне Арастовіч.

СТБ: Расія нават цвіка зрабіць не можа, а Пуцін чалавек з асаблівасцямі

Стась Карпаў: Беларусь — ідэальны прыклад таго, што здараецца з краінай, дзе рускім даюць усё, чаго яны патрабуюць

Увосень колькасць палітычных затрыманняў вырасла ў тры разы. Ёсць некалькі тэндэнцый

Каментары3

  • Вадя
    19.12.2022
    Арестович может говорить всё, что ему вздумается.Это ,можно сказать ,ихний Соловьев. Недавно он поведал как лично отбросил армаду рашистов от Киева.И не покраснел...
  • Рыдван з лукам
    19.12.2022
    Мешки сей нарцисс не грузит, а иное из пословицы занятие освоил благодаря изученным западным технологиям хорошо. Потому судить его за это не буду, так как каждый свой хлеб зарабатывает как умеет. Но верить ему не могу, потому что мне нужна правда, а не сказки Венского леса. В этом смысле лучше смотреть на YouTube Гарри Табах - это бывший военный, отслуживший в армии США более 30 лет, который вместо сказок и колыбельных говорит "as is".
  • AlesGut
    20.12.2022
    Рыдван з лукам, лепей карыстацца ўвогуле ўласнай галавой замест праслухоўвання рознага кшталту балаболаў. Яна нам здаецца для таго і выдадзена

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць