Экс-тэлевядучая, спявачка і актрыса Ларыса Грыбалёва прызналася, што змяніла род заняткаў. Сказала яна пра гэта, адказваючы на пытанні сваіх падпісчыкаў у сацсетках, піша «Камсамольская праўда».

Калі ў Грыбалёвай спыталіся, чым яна займаецца цяпер, апрача выхавання траіх дзяцей, аказалася, што праца ў яе цяпер зусім новая: выступае ў якасці капірайтара, аўтаркі тэкстаў, у тым ліку і для SMM-прасоўвання.

Але, маўляў, хоць род заняткаў і змяніўся, але ўсё адно застаўся творчым.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары