Іран выкарыстоўваў лодкі і дзяржаўную авіякампанію для перавозкі новых тыпаў беспілотных лятальных апаратаў далёкага радыуса дзеяння ў Расію для выкарыстання ў вайне супраць Украіны. Пра гэта даведалася выданне The Guardian ад сваіх крыніц у Іране, піша «Еўрапейская праўда».
Выданне піша пра партыю з 18 беспілотнікаў, якія былі дастаўленыя ВМС Расіі пасля таго, як расійскія афіцэры і тэхнікі здзейснілі спецыяльны візіт у Тэгеран у лістападзе, дзе ім прадэманстравалі поўны спектр іранскіх тэхналогій.
Тады расійская дэлегацыя ў складзе 10 чалавек абрала шэсць беспілотнікаў «Махаджэр-6», якія маюць далёкасць палёту каля 200 км і нясуць па дзве ракеты пад кожным крылом, а таксама 12 беспілотнікаў «Шахед-191» і «Шахед-129».
Са слоў крыніц, большасць беспілотнікаў, адпраўленых у Расію, таемна забрала іранскае судна з базы на ўзбярэжжы Каспійскага мора. Затым у моры беспілотнікі былі перададзеныя расійскаму вайсковаму катару.
Іншыя беспілотнікі адпраўлялі дзяржаўнай іранскай авіякампаніяй, дадалі крыніцы.
Іран і Расія маюць выхад да Каспійскага мора, што робіць фізічную перадачу паміж імі адносна простай.
Іран таксама накіраваў у Маскву тэхнічных спецыялістаў для дапамогі ўвесці беспілотнікі ў эксплуатацыю. Крыніцы распавялі, што на адзін беспілотнік прыходзілася па тры іранскія спецыялісты — усяго 54 — якія дапамагалі інтэграваць апараты ў расійскае войска.
Беспілотнікі былі вырабленыя на тым жа вайсковым заводзе ў цэнтральным горадзе Ісфахан, які 28 студзеня быў абстраляны ізраільскім дронам.
Па даных брытанскай даследчай арганізацыі Conflict Armament Research, існуюць доказы таго, што Іран мадыфікуе свае беспілотнікі, якія перадае Расіі, каб баявая частка магла нанесці максімальную шкоду інфраструктурным аб'ектам ва Украіне.
-
У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?
-
У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
-
Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары